Беларуская Грэка - Каталіцкая (Уніяцкая) Царква презентация

Содержание

Слайд 2

Значнай адметнасцю беларусаў на працягу XVII-XVIII ст. была прыналежнасць да ўніяцтва. Пасля аб’яднання

Польшчы і ВКЛ у адну федэратыўную дзяржаву паўстала пытанне пра збліжэнне праваслаўнай царквы з каталіцкай. Для вернікаў, якія вызнаюць візантыйскі абрад, але прызнаюць вяршэнства папы рымскага была створана Беларуская Грэка - Каталіцкая (Уніяцкая) Царква , якая адыграла вялікую ролю ў гісторыі беларускага этнасу.

Значнай адметнасцю беларусаў на працягу XVII-XVIII ст. была прыналежнасць да ўніяцтва. Пасля аб’яднання

Слайд 3

У кастрычніку 1596 г. у Брэсце прайшоў царкоўны сабор прыхільнікаў уніі, які прыняў

рашэнне аб аб’яднанні цэркваў. Праз некалькі дзён кароль Жыгімонт III Ваза (1587-1632 гг.) зацвердзіў стварэнне царкоўнай уніі і абвясціў уніяцтва дзяржаўнай рэлігіяй. Паступова асноўная маса насельніцтва беларускіх зямель прыняла ўніяцтва. Гэта ператварыла яго ў самабытны і самастойны беларуска-ўкраінскі канфесійны кірунак. Да канца XVIII ст. уніяцтва вызнавалі 75% (у сельскай мясцовасці 81%) жыхароў беларускіх зямель. У межах Беларусі і Літвы налічвалася больш за 1100 уніяцкіх цэркваў

У кастрычніку 1596 г. у Брэсце прайшоў царкоўны сабор прыхільнікаў уніі, які прыняў

Слайд 4

Калі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, адразу пачаліся

захады, скіраваныя да ліквідацыі Ўніяцкай Царквы. Тады пачаўся крыжовы шлях Грэка-Каталіцкай(Уніяцкай) Царквы. Сотні мучанікаў і вызнаўцаў, якія заплацілі сваім жыццём за вернасць царкоўнаму адзінству, тысячы спаленых уніяцкіх кніжак, службоўнікаў і беларускіх першадрукаў — сумныя таму сведчанні. Але Царква не знікла. Яна ўваскрасала ў кожную спрыяльную пару.

Калі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Беларусь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, адразу пачаліся

Слайд 5

Першае яе адраджэнне адбывалася на Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы, у

1920-х гадах як так званая неаунія. З 17 веранся 1939 г. з прыходам савецкай улады НКВД пачаў раз’юшаныя рэпрэсіі святароў. На пачатак 1941 году засталося толькі 3 парафіі. Пасля ІІ сусветнай вайны Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая) Царква не існавала афіцыйна, але існавала ў сэрцах і думках людзей. Душпастырскую службу ў падполлі выконвалі ўкраінскія святары. З 1976 г. сістэматычную апостальскую працу ў Беларусі падпольна праводзіў былы вязень сталінскіх лагераў айцец Віктар Данілаў.

Першае яе адраджэнне адбывалася на Заходняй Беларусі, якая апынулася ў складзе Польшчы, у

Слайд 6

На хвалі нацыянальнага адраджэння канца ХХ ст. у Беларусі абуджаецца і цікавасць да

нацыянальнай Царквы, інтэлігенцыя сярод іншага ініцыюе аднаўленне Ўніяцкай Царквы ў Беларусі практычна з нуля.У 1990 г. у Мiнску і іншых гарадах Беларусі было сабрана больш за 2 тысячы подпісаў з просьбай аднавіць кананічныя структуры Уніяцкай (Грэка-Каталіцкай) Царквы. Маючы толькі некалькіх святароў, без храмаў і без жывой традыцыі, з руін, крок за крокам пачынаюць узнікаць грэка-каталіцкія суполкі.

На хвалі нацыянальнага адраджэння канца ХХ ст. у Беларусі абуджаецца і цікавасць да

Слайд 7

Сэрца жыцця кожнай Царквы - гэта літургія .На сённяшні дзень Беларуская Грэка-Каталіцкая

(Уніяцкая) Царква стараецца быць вернай багатай літургічнай усходняй традыцыі. Службы спраўляюцца па-беларуску, таксама часам лiтургii праходзяць на царкоўнаславянскай ці ўкраінскай мовах — залежна ад просьбаў вернікаў.

Сэрца жыцця кожнай Царквы - гэта літургія .На сённяшні дзень Беларуская Грэка-Каталіцкая (Уніяцкая)

Слайд 8

На пачатку жніўня 2016 году ў Мiнску, дзякуючы выдавецтву «Сафія» пры полацкай грэка-каталіцкай

грамадзе, пабачыла свет доўгачаканае новае беларускае біблійнае выданне — Псалтыр у перакладзе з старажытнагрэцкай мовы айца Аляксандра Надсана, духоўнага лідара беларусаў свету, уніяцкага святара, даследчыка і шматгадовага гаспадара беларускага рэлігійнага і культурнага цэнтра ў Лондане, дзе месціцца легендарная Скарынаўская бібліятэка. Таксама ён пераклаў на беларускую мову літургічныя тэксты ўсходняй традыцыі. Беларуская праваслаўная царква — калі б яна была беларускай — магла б браць гатовае і карыстацца.

На пачатку жніўня 2016 году ў Мiнску, дзякуючы выдавецтву «Сафія» пры полацкай грэка-каталіцкай

Имя файла: Беларуская-Грэка---Каталіцкая-(Уніяцкая)-Царква.pptx
Количество просмотров: 25
Количество скачиваний: 0