Гісторыка-культурная спадчына Беларусі презентация

Содержание

Слайд 2

Уводзіны. Паняцце гісторыка-культурнай спадчыны

Слайд 3

1. Сутнасць і змест паняцця “гісторыка-культурная спадчына”

Слайд 4

Ю.М. Лотман: «Культура ёсць памяць. Яна заўсёды звязана з гісторыяй, заўсёды мае на

ўвазе бесперапыннасць маральнага, інтэлектуальнага, духоўнага жыцця чалавека, грамадства і чалавецтва. І таму, калі мы гаворым пра культуру нашу, сучасную, мы, можа быць, самі таго не падазраём, а гаворым і аб велізарным шляху, які гэта культура прайшла».

Слайд 5

Навука аб спадчыне
(heritage studies)
(

культуралогія

гісторыя

сацыялогія

права

антрапалогія

геаграфія

археалогія

Слайд 6

Гісторыка-культурная спадчына
форма замацавання і перадачы сукупнага вопыту чалавецтва.
сукупнасць сувязяў, адносін і

вынікаў духоўнай вытворчасці мінулых гістарычных эпох.
Вылучаюцца два складнікі вопыту:
- духоўны (мова, ідэалы, традыцыі)
- матэрыяльны (аб’екты, створаныя чалавекам, або чалавекам і прыродай, якія ўяўляюць сабой выключную каштоўнасць з пункту гледжання гісторыі, мастацтва або навукі.

Слайд 7

Гісторыка-культурная спадчына -
сукупнасць каштоўнасцяў, якія атрымала чалавецтва ад мінулых культурных эпох, крытычна

засвоіла, падтрымлівае і выкарыстоўвае ў кантэксце канкрэтна-гістарычных задач сучаснасці.

Слайд 8

Функцыі гісторыка-культурнай спадчыны

Сацыястваральная – механізм сацыяльнай ідэнтыфікацыі, устойлівага развіцця і трансфармацый соцыумаў.
Антрапастваральная –

забяспячэнне кантэксту чалавечай жыццядзейнасці, стымуляванне творчасці і самаразвіцця.
Кампенсаторна-рэлаксацыйная – зняцце напружання і дапамога ў пераадоленні жыццёвых крызісаў

Слайд 9

Гісторыка-культурныя каштоўнасці - найбольш адметныя матэрыяльные аб'екты і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці, якія

маюць выдатныя духоўныя, эстэтычныя і дакументальныя вартасці

Слайд 10

Гісторыка-культурная каштоўнасці

Матэрыяльныя

Нематэрыяльныя

Нерухомыя

Рухомыя

Фіксаваныя

Увасобленыя

Слайд 11

1. Матэрыяльныя - матэрыяльнае ўвасабленне якіх складае іх сутнасць:
а) Нерухомыя - перамяшчэнне якіх

звязана з ажыццяўленнем шэрагу інжынерных мерапрыемстваў і вядзе да частковай або поўнай страты імі сваёй вартасці;
б) Рухомыя - перамяшчэнне якіх у прасторы не звязана са зменай іх сутнасці і тэхнічнага стану.

Слайд 12

2. Нематэрыяльныя - магчымае матэрыяльнае ўвасабленне якіх не аказвае істотнага ўплыву на іх

сутнасць
а) Фіксаваныя - сутнасць якіх можа быць поўнасцю зафіксавана і не залежыць ад далейшага лёсу іх стваральнікаў (фальклор, нац. кухня, гербы)
б) Увасобленыя - сутнасць або адметныя вартасці якіх поўнасцю або часткова страчваюцца са знікненнем іх стваральнікаў, носьбітаў або змяненнем сацыяльных умоў іх існавання (абрады, рамёствы)

Слайд 13

Помнікі - гэта колькасна абмежаваныя і непаўторныя канкрэтныя матэрыяльныя аб'екты, прадметы, калекцыі, а

таксама месцы іх засяроджвання і нематэрыяльныя праяўленні чалавечай творчасці, якія прадстаўляюць цікавасць для гісторыі, мастацтва, навукі і з прычыны гэтага падлягаюць захаванню, вывучэнню, аднаўленню і папулярызацыі (экспанаваню).

Слайд 14

Матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці падзяляюцца на помнікі 6 відаў:
1. Помнікі гісторыі - аб'екты,

звязаныя з найважнейшымі гістарычнымі падзеямі ў жыцці народа, з развіццём навукі і тэхнікі, культуры і побыту народа, з жыццём выбітных дзеячаў. (1191)

Слайд 15

2. Дакументальныя помнікі – летапісы, мемуары, архіўныя дакументы, фотаздымкі

Слайд 16

3. Этнаграфічныя помнікі – тыпы сялянскіх сядзіб, прылады працы, фальклор, абрады, звычаі, нацыянальная

кухня і г.д.

Слайд 17

4. Археалагічныя помнікі – аб’екты, выяўленыя ў часе археалагічных раскопак (рэшткі паселішчаў, могільнікі,

прадметы культуры і быта) (2350)

Слайд 18

5. Помнікі горадабудаўніцтва і архітэктуры - архітэктурныя ансамблі і комплексы, гістарычныя цэнтры, кварталы,

плошчы, вуліцы, рэшткі планіроўкі і забудовы гарадоў і іншых населеных пунктаў, а таксама звязаныя з імі творы садова-паркавага мастацтва, культурна-прыродныя ландшафты. (1763 помнікі архітэктуры і 11 горадабудаўніцтва)

Слайд 20

6. Помнікі выяўленчага і прыкладнога мастацтва – творы манументальнага жывапісу, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва і

скульптуры; мазаікі, вітражы. (60)

Слайд 21

У адпаведнасці са сваімі ўласцівасцямі матэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці, якія ўключаны ў Дзяржаўны спіс,

падзяляюцца на 4 катэгорыі значнасці.

Слайд 22

Катэгорыя "0" – г-к. каштоўнасці, уключаныя або прапанаваныя для ўключэння ў Спіс сусветнай

культурнай і прыроднай спадчыны або Спіс сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца ў небяспецы. Пад катэгорыяй "0" у Дзяржаўным спісе адзначана 12 аб'ектаў

Слайд 23

Катэгорыя «1» - найбольш унікальныя г-к. каштоўнасці, мастацкія, эстэтычныя і дакументальныя вартасці якіх

уяўляюць міжнародны інтарэс. Да катэгорыі «1» аднесены 42 аб'екты.

Слайд 24

Катэгорыя "2" - выдатныя г-к. каштоўнасці, якія характарызуюць найбольш адметныя рысы г-к. спадчыны

краіны. Да катэгорыі "2" аднесены 562 аб'екты.

Слайд 25

Катэгорыя «3» - г-к. каштоўнасці, якія характарызуюць адметныя рысы г-к. спадчыны асобных рэгіёнаў

Беларусі.

Слайд 26

Нематэрыяльныя гісторыка-культурныя каштоўнасці ў залежнасці ад іх культурнай значнасці падпадзяляюцца:
Катэгорыя «А» -

каштоўнасці, поўная аўтэнтычнасць і дакладнасць якіх безумоўная і нязменная. («Мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і неабрадавых твораў аўтэнтычнымі фальклорнымі калектывамі» у Ельскім раёне).
Катэгорыя «Б» - каштоўнасці, якія поўнасцю або часткова адноўлены (зафіксаваны) па другасным матэрыяле альбо адметныя якасці якіх могуць з цягам часу мяняцца. (гербы гарадоў, традыцыйныя рамёствы)

Слайд 28

Падыходы да узаемадзеяння са спадчынай

утылітарна-практычны – спадчына – аб’ект прававых і маёмасных адносін

у грамадстве
інфармацыйна-культуралагічны – спадчына - інфармацыйна-культурны феномен
эканамічны – спадчына – рэсурс для эканамічнага развіцця краіны
сацыяльна-гуманітарны – спадчына - рэсурс развіцця для грамадства ў цэлым, уключаючы шырокае кола сацыяльных і гуманітарных аспектаў (адукацыя, барацьба з беднасцю, якасць жыцця, устойлівае развіццё і інш.)

Слайд 29

2. Эвалюцыя канцэпцыі спадчыны

Слайд 30

Катэгорыі «мінулае», «спадчына», «гісторыя», «памяць» маюць гістарычны характар і сфарміраваліся ў пэўных

сацыяльна- культурных умовах.
Эвалюцыя канцэпцыі спадчыны ўключае:
І. Эвалюцыю успрыняцця гістарычных рэчаў і прадметаў.
ІІ. Эвалюцыю уяўленняў пра мінулае культуры і характар узаемаадносін з ім сучаснасці, якія фарміруюць асноўныя парадыгмы адносін да культурнай спадчыны

Слайд 31

Артэфакты старажытнасці (у тым ліку археалагічныя) на працягу большай часткі гісторыі не ўспрымаліся

як аб'екты гістарычнага плана - як «сляды», «крыніцы», «сведчанні», «помнікі». У іх успрыманні дамінавалі прагматычныя, эстэтычныя і прадметна-экзатычныя матывы.

Слайд 32

Прагматычны падыход да абъектаў мінулага

Успрыняцце толькі тых рэчаў і аб'ектаў, якія ўбудаваныя ў

жывую традыцыю ў старажытнасці (шматслаёвыя помнікі, разграбленне магільнікаў)

Слайд 33

У Сярэднявеччы антычныя руіны служылі крыніцамі здабыцця мармуру для утылітарных мэтаў (marmaria)
Скарбы арыстакратычных

родаў выконвалі ролю матэрыяльных каштоўнасцяў, якія з часам дапоўніліся функцыяй сацыяльнага прэстыжу, сімвала багацця і знатнасці іх уладальнікаў

Слайд 34

Сучасныя прадстаўнікі чорнай археалогіі, па сутнасці, працягваюць кіравацца аналагічнымі «прагматычнымі» матывамі ў дачыненні

да гістарычных аб’ектаў і прадметаў.

Слайд 35

Прадметна-экзатычны падыход

Рэчы, якія выпалі з актуальнай культуры, забытыя ёю, альбо наогул належаць іншай

культурнай традыцыі, станавіліся аб'ектамі цікаўнасці і ўспрымаліся праз прызму іх незвычайнасці, экзатычнасці.
XVI-XVII стст. з’яўляюцца спецыфічныя установы – «cabinet of curiosities» (англ.) – «кабінет рэдкасцяў» (кунсткамера).

Слайд 36

Класічны «кабінет рэдкасцяў» - збор ўсіх катэгорый прадметаў,
якія ў сваёй сукупнасці як

бы уяўлялі свет у мініяцюры.

Фарміраванне антыкварнага мыслення ў адносінах да аб’ектаў мінулага

Слайд 37

Эстэтычны падыход

Музеефікатарскія тэндэнцыі ў культуры Антычнасці – Александрыйскі мусейон – установа для збору,

захавання, стварэння твораў і навукі

Слайд 38

Эстэтычны аспект мае найважную ролю ва ўспрыманні артэфактаў старажытнасці і сёння. З усіх

матываў, якія прымушаюць людзей наведваць археалагічныя музеі, эстэтычная каштоўнасць артэфактаў часта стаіць на першым месцы, замяняючы іх значнасць як крыніц інфармацыі.

Слайд 39

Гістарычны падыход (сучасны)

Стаўленне да артэфактаў культуры мінулых часоў як «помнікаў», «узораў», «спадчыны» было

сфармулявана ў эпоху Адраджэння.
Артэфакты ўспрымаліся ўжо не толькі як матэрыяльныя каштоўнасці, прадметы прэстыжу, цікаўнасці ці прыгажосці, але і шмат у чым як гістарычныя ўзоры і значныя культурныя шэдэўры мінулага, якія разглядаліся ў якасці арыентыру сацыя-культурнага развіцця.

Слайд 40

Гістарычная значнасць артэфактаў мінулага звязана з фарміраваннем гістарычнай навукі ў XIX ст. Яна

прайшла шлях ад разумення гістарычнага аб'екта як рарытэту, мастацкай каштоўнасці да інфармацыйнага носьбіта, гістарычнай крыніцы.

Слайд 41

Парадыгмы стаўлення да гісторыка-культурнай спадчыны

«Адсутнасць" мінулага "»
-цыклічнае успрыняцце часу ў архаічных культурах, моц

традыцыі, актуалізацыя міфу ў рытуалах.

Слайд 42

2. «Памяць-пераемнасць»
Ўсведамленне гісторыі як працэсу развіцця і змены, якія выявіліся ў рамках еўрапейскай

культуры ў эпоху антычнасці, атрымлівае сваё развіццё ў пазнейшыя перыяды, дасягаючы росквіту ў Новы час (ХІХ ст.).
- неабходнасць захавання памяці нацыі (была створана сістэма Нацыянальных архіваў, публічных музеяў), з'яўленне самой канцэпцыі «нацыянальнага культурнага здабытку»
- “рух да вытокаў” у філасофіі рамантызма
- замацаванне паняцця г-к. спадчыны на заканадаўчым узроўні

Слайд 43

- памяць, як і забыванне, становяцца ключавым паказчыкам маральных якасцяў - асабістых, сямейных,

сацыяльных, грамадзянскіх.
- акцэнт на неабходнасці аховы помнікаў мінулага і пастуляванне доўгу памяці

Слайд 44

3. “Культурны дыялог”
- станаўленне парадыгмы “к.д.” ў філасофіі ХХ ст.
ідэя адсутнасці аб'ектыўнага

мінулага, а існаванне розных спосабаў яго прачытання і інтэрпрэтацыі.
Г.Г. Гадамер: «традыцыя - гэта не баласт мінулых канонаў, праўдзівых ў сілу свайго шаноўнага ўзросту, а паслядоўнасць спроб іх новай інтэрпрэтацыі, якія злучаюцца ў кантынуум сэнсу».
Имя файла: Гісторыка-культурная-спадчына-Беларусі.pptx
Количество просмотров: 24
Количество скачиваний: 0