Запрашаем у тэатр. Я. Купала “Паўлінка” презентация

Содержание

Слайд 2

Працу над камедыяй “Паўлінка”
Янка Купала закончыў
3 чэрвеня 1912 года, калі

жыў у Акопах на Лагойшчыне.

Слайд 3

Упершыню на сцэне “Паўлінка” была пастаўлена 27 студзеня 1913 года ў Вільні

Беларускім музычна-драматычным гуртком. Ролю Паўлінкі выконвала Соф’я Маркевіч. Запрошаны на спектакль Купала ў знак удзячнасці перадаў артыстцы на сцэну жывыя кветкі.

Слайд 4

2 лютага 1913 года “Паўлінку” паставілі студэнты Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургу. Ролю

Паўлінкі выконвала Паўліна Мядзёлка.
Спектакль меў вялікі поспех.

Слайд 5

Беларускі дзяржаўны тэатр (цяпер Беларускі нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы) “Паўлінку” паказаў на

чацвёрты дзень пасля яго адкрыцця 17 верасня 1920 года. Па традыцыі цяпер кожны тэатральны сезон пачынаецца гэтай бессмяротнай камедыяй.

Слайд 6

Гістарычная даведка

Беларускі нацыянальны тэатр імя Янкі Купалы месціцца ў будынку былога гарадскога тэатра,

што быў узведзены ў 1890 годзе дзякуючы клопатам князя Трубяцкога.

Слайд 7

Звычайную гісторыю пра тое, як дзяўчына абрала сабе жаніха насуперак бацькоўскай волі, народны

паэт Беларусі Янка Купала шчодра аздобіў нацыянальным каларытам, сакавітым народным гумарам ды своеасаблівымі прыкметамі драматычных калізій пачатку мінулага стагоддзя.

Слайд 8

Спектакль, у якім шмат камедыйных сітуацый, жартаў, песень і танцаў, быў пастаўлены

ў 1944 годзе ў г.Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі. З таго часу "Паўлінка" карыстаецца вялікім поспехам у гледачоў і не сыходзіць са сцэны тэатра.


- Рэжысёр: Леў Літвінаў - Прэм’ера: 23.05.1943 (г.Томск). - Працяг: 1.50

Слайд 9

Ці пазналі вы гэтую асобу?


Так, вядома, гэта Адольф Быкоўскі. Зараз гэтую ролю выконвае

акцёр
Алег Гарбуз.
Имя файла: Запрашаем-у-тэатр.-Я.-Купала-“Паўлінка”.pptx
Количество просмотров: 88
Количество скачиваний: 2