Свая гульня презентация

Содержание

Слайд 2

Быт нашых продкаў 10

Неабходнымі элементамі мужчынскага касцюма былі кашуля і штаны ці

нагавіцы. Аднак у нагавіцах вы не знойдзіце кішэняў.Куды клалі мужчыны такія патрэбныя ў паўсядзённым ужытку рэчы ( крэсіва, люлька, нож і інш.)?

Слайд 3

Адказ: Патрэбныя для селяніна рэчы насілі на поясе: сякеру, нож, грабеньчык, ключы.Ідучы ў поле

або ў лес, па поясе неслі збан з вадой, каробку, палатняную торбу, спарыш з абедам.

Слайд 4

Быт нашых продкаў 20

Перад вамі прылады працы, якімі нашы продкі прасавалі

бялізну. Назавіце іх, пакажыце, як іх выкарыстоўвалі

Слайд 5

Адказ: У прас насыпалі вуглі, а качалкі былі патрэбны каб распраміць бялізну, звычайна льняную.

Слайд 6

Быт нашых продкаў 30

А ці ведаеце Вы, чаму дзесяты месяц ў

календары мае назву кастрычнік?

Слайд 7

У гэты час з дапамогай трапла ачышчалі льняное ці канаплянае валакно ад кастрыцы

Слайд 8

Быт нашых продкаў 40

Магчыма вы ведаеце, што карункамі аздаблялі край ручніка, фартуха,

пакрывала. Хто з буйных магнатаў заснаваў у вёске Гародніца мануфактуру па вырабу карунак?

Слайд 9

Антоній Тызенгаўз.

Слайд 10

Быт нашых продкаў 50

Чаму ў жаночых і мужчынскіх кашулях абавязкова абшывалі манжэты

і каўнер ніткамі чырвонага колера?

Слайд 11

Адказ:

Нашы продкі верылі, што такім чынам яны аберагалі сябе ад пранікнення злых

духаў. Чырвоны колер- гэта колер жыцця.

Слайд 12

Святы і традыцыі 10

Масленіца – адно з старажытных язычніцкіх святаў праводзінаў зімы.

Бліны на Масленіцу пякуць кожны дзень. А вы ведаеце чаму?

Вiдэа пытанне

Слайд 13

Адказ


Людзі ўспрымалі вясну, як пачатак новага жыцця і шанавалі Сонца, якое дае

жыццё і сілы ўсяму жывому. У гонар Сонца гатавалі бліны i верылі, што разам з круглым, румяным блінам, так падобным на сонца, яны з’ядаюць часцінку яго цяпла і магутнасці.

Слайд 14

Святы і традыцыі 20

Напярэдадні Новага года, рыхтуючы святочны стол, нашы продкі пад абрус

клалі сена. Выцягвалі з пад- абруса сцяблінкі. Пра што хацелі даведацца?

Слайд 15

Адказ
Гадалі па іх, які ў новым годзе ўродзіцца лён

Слайд 16

Святы і традыцыі 30

На прыдарожных і раскрэсных крыжах мы сустракаем ручнікі. З якой

нагодай іх вешалі на крыжы?

Слайд 17

Адказ

Аброчныя (запаветныя) ручнікі, ці ручнікі-абярэгі, прыносяць на прыдарожныя і раскрэсныя крыжы як ахвяру,

сродак усталявання чалавекам кантакту з вышэйшым светам, індывідуальную просьбу да Бога.

Слайд 18

Святы і традыцыі 40


На Каляды пасля Багатай куцці пачыналі варажыць дзяўчаты.

Гадалі аб будучым замужжы і сваёй долі. Гадалі па-рознаму. Напрыклад,аладкі ці галадкі, як іх называюць, кідалі сабаку. А што адбывалася далей?

Слайд 19

Чыю аладку сабака першы з’есць, той і пашанцуе першай сярод сябровак выйсці

замуж. Аладкі кідалі і курам, і самі елі, пры гэтым слухаючы адкуль будзе брахаць сабака. У той бок, лічылі, і пойдзе замуж дзяўчына.

Слайд 20

Святы і традыцыі 50

Без ручніка не абыходзіўся ніводны этап вяселля, у тым ліку

падрыхтоўчы- сватанне. Сваты звычайна неслі з сабой бутэльку гарэлкі і бохан хлеба, загорнутыя ў ручнік. А вось што рабіла з гэтымі падарункамі маці нявесты?

Слайд 22

Архітэктура Беларусі 10
Відэа пытанне
З якой мэтай быў пабудаваны замак і дзе знаходзіцца?

Слайд 23

Лидский замок

Мірскі замак

Для абароны ад крыжакоў

Слайд 24

Архітэктура Беларусі 20


Калі беларускія землi ўвайшлі ў склад Расійскай iмперыi, Гомель належаў

канцлеру ВКЛ Мiхалу Чартарыйскаму. Патрыёт, ён адмовіўся прысягнуць новай уладзе і пазбавіўся маёмасці. Кацярына II падаравала город свайму фаварыту. Гэты палац і сёння носіць яго імя.
Дайце назву

Слайд 25

Палац Румянцава-Паскевіча

Слайд 26

Архітэктура Беларусі 30

Архітэктурны помнік ранняга барока, першы езуіцкі кас-цёл, а таксама, радавы магільны склеп князёў Радзівілаў. Назавіце яго.
Відэа пытанне

Слайд 27

Касцёл Божага цела ў Нясвіжы

Рисунок Наполеона-Орды

Слайд 28

Архітэктура Беларусі 40

Пазнайце гістарычнае месца па апісанню: Музейны комплекс старажытных народных ремёстваў

і тэхналогій у Пухавічскім раёне

Слайд 29

Дудутки

Дудуткі

Слайд 30

Архітэктура Беларусі 50

Помнік гераізму рускіх ваяроў усталяваны на правым беразе Бярэзіны, каля

яго стаiць другі памятны знак, на якім напісана «Францыя памятае сваіх герояў» Пазнайце гістарычнае месца.

Слайд 31

Брылёўскае поле

Слайд 32

Факты і падзеі 10

Аўдыя пытанне

Слайд 33

Паланез Міхала Клеафаса Агінскага. Лічыцца, што Агінскі напісаў паланэз, пакідаючы Рэч Паспалітую

пасля падаўлення паўстання Касцюшкі, у якім ён браў удзел

Слайд 34

Факты і падзеі 20

У якім сваяцтве знаходзіліся гэтыя гістарычныя асобы? Назавіце іх.

Слайд 35

Барбара Радзівіл

Жыгімонт II Аўгуст

Бона Сфорца

жонка

маці

Слайд 36

Факты і падзеі 30 Карціна Яна Матэйкі, польскага мастака, прысвечана вядомай гістарычнай падзеі.

Назавіце яе

Слайд 37

Грунвальдская бітва

Слайд 38

Факты і падзеі 40

Назавіце беларускі горад,дзе ўстаноўлены помнік Сымону Буднаму. Чым ён знакаміты?

Слайд 39

У Нясвіжы, дзе ён надрукаваў першую кнігу на Беларусі -
«Катэхізіс» ў
1562г.

Слайд 40

Факты і падзеі 50

У верасні 2003 года падчас 10-га святкавання «Дзён беларускага пісьменства»

у Полацку быў адкрыты самы незвычайны помнік. Што Вы пра яго ведаеце?

Слайд 41

Помнік у гонар  беларускай літары "ў"

Слайд 42

Мянушкі 10

Каго з Радзiвiлаў называлi «пане каханку» i чаму?

Слайд 43

Караль Станiслаў Радзiвiл. Ён атрымаў такую мянушку таму, што звычайна звяртаўся да суразмоўцы

менавіта гэтымі словамі.

Слайд 44

Мянушкі 20 Назавіце нашага нацыянальнага героя, які меў мянушку « Яська, гаспадар з-пад

Вiльні”

Слайд 45

Кастусь Калiноўскi

Гэтай мянушкай К.Калiноўскі падпісваў нумары «Мужыцкай праўды»

Слайд 46

Мянушкі 30

Перед вамi партрэт Мікалая Крыштафа Радзiвiла, а якую мянушку ён меў?

Слайд 47

Мікалай Крыштаф Радзiвiл Сiротка

Слайд 48

Мянушкі 40

Карыкатура 1898 году на адкрыццё ў Вільні помніка генерал-губернатару М. Мураўёву. Якую

мянушку ён меў і чаму?

Слайд 49

За сваю жорсткасьць ў падаўленні паўстання Мураўёў увайшоў у гісторыю пад мянушкай вешальнік.

Слайд 50

Мянушкі 50

Назавiце iмя вялiкага князя лiтоўскага, якi насіў мянушку Стары i чаму?

Имя файла: Свая-гульня.pptx
Количество просмотров: 20
Количество скачиваний: 0