Віктарына. Аксаміт презентация

Содержание

Слайд 2

«А хмаркі ў фарбах златалітых,
Ў шаўках агністых, аксамітах,
То паасобку, то гурткамі,
То залатымі ланцужкамі,
Як

бы спыніўшысь нерухліва,
Усмешкі кідаюць шчасліва, —
І ім хацелася, відаць,
Святы Вялікаднік вітаць.»
“Новая зямля”

Слайд 3

– шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам (руск. – бархат)

Слайд 4

Басэтля

Слайд 5

«Граў на скрыпачцы камар,
На дудачцы – чмель-дудар,
Хрушч узяў басэтлю,
Задае там пытлю.»
“Рак-вусач”

Слайд 6

– беларускі народны смычковы музычны інструмент нізкага гучання, кантрабас

Слайд 7

Задаць пытлю

Слайд 8

– праявіць сябе ў поўную сілу

Слайд 9

Выцінаць

Слайд 10

«Авадзень на леры
Выцінаў без меры,
А чырвоны конік
Жарыў у гармонік.»
“Рак-вусач”

Слайд 11

– старанна выводзіць якую-небудзь мелодыю, гук

Слайд 12

Драпянка

Слайд 13

“Хадзіў коцік пад масток,
Лавіў рыбку за хвасток,
Потым дзеду ён на печы
Казкі-байкі варкаваў,
Белым хвосцікам

дарэчы
Тахты спевам адбіваў...
Ну, такі каток харошы,
Як драпянка за тры грошы!”
“Савось-распуснік”

Слайд 14

– адзежына з грубай, шурпатай тканіны

Слайд 15

Каралі

Слайд 16

«А па купінах,
Каля пнёў, лам’я
Чырвань спелая,
Тых суніц сям’я,
Нібы ўсыпана
Тут каралямі,
I глядзяць яны
Кралі-кралямі —
Сакавітыя,
Як

налітыя,
Ды ўсе ладныя,
Ды панадныя.»
“Міхасёвы прыгоды”

Слайд 17

– упрыгожанне з каралавых або іншых каштоўных камянёў, якое надзяваецца на шыю


Слайд 18

Панадны

Слайд 19

- такі, што прыцягвае да сябе якімі-небудзь якасцямі; прыемны, прывабны

Слайд 20

Трупцець

Слайд 21

«Але тут сёстры сердавалі
І залаб Юзіка цягалі.
Тады іх згода прападала,
Між імі бойка вынікала.
Пускаў

тут Юзік лыжку ў дзела;
Не раз лабаціна трупцела
Ў сястрычак Гэлі ці Ганулі.»
“Новая зямля”

Слайд 22

– утвараць глухі нячысты гук

Слайд 23

Утнуць (уцяць)

Слайд 24

«Грай, дударыку, грай,
А ты, муха, выцінай!
Грай на скрыпцы, сляпень,
На басэтлі, авадзень!
Чмель, у бубен

бубні!
Шэршань, песню утні!
Я хачу паскакаць,
Ўсіх на баль пасклікаць.»
“Новая зямля”

Слайд 25

– пачаць іграць на якім-небудзь музычным інструменце

Слайд 26

Як Піліп з канапель

Слайд 27

«Выскачыў журавель,
Як Піліп з канапель,
Напалохаў жабку,
Адтаптаў ёй лапку.
Пайшлі ў скокі сотні пар,
А за

імі і камар
Бусла спрытна падхапіў,
Буслу ногу зачапіў,
На мазоль наступіў.»
“Рак-вусач”

Слайд 28

– раптоўна, знянацку (выскачыць адкуль-небудзь, з’явіцца дзе-небудзь)

Слайд 29

Мяльнуць

Слайд 30

“Рыбкі хвосцікам мяльнуць
Ды галоўкамі кіўнуць.
І хутчэй наўцекача
Ад рачышчы-вусача.”
“Рак-вусач”

Слайд 31

– павярнуць з боку ў бок, махнуць

Слайд 32

Снавацца

Слайд 33

“Сядзе хлопчык над крынічкай
I не зварухнецца,
Пазірае, як над дзічкай
Пташачка снуецца
I сваіх маленькіх дзетак
Корміць

чарвячкамі.
Эх, як слаўна сярод кветак
Летнімі дзянькамі!..”
“У полі”

Слайд 34

- рухацца ў розных кірунках, туды і сюды

Слайд 35

Разгаты

Слайд 36

“Пад карэннямі ракіты
Жыў-быў рак, вусач сярдзіты...
З доўгімі вусішчамі,
З чорнымі вачышчамі,
Зыркімі, лупатымі,
З лапамі разгатымі,
Шырачэзны

ў шыі,
Клешні – во якія!”
“Рак-вусач”

Слайд 37

– з растаўленымі ў бакі галінамі, развілінамі

Слайд 38

Улонне

Слайд 39

«Доктар дзіцячы
Лячэнне прызначыў —
Адправіць Міхася на вёску.
Паветрам гаючым
I сонцам

бліскучым
Міхасевы сілы ўзмацніць.
На ўлонні прыроды
Такія прыгоды,
Што ў горадзе нельга й сасніць.»
“Міхасёвы прыгоды”

Слайд 40

– паверхня ці нетры вады, зямлі

Слайд 41

Смуга

Слайд 42

“Патускнела яснасць дзён,
Хмары сцелюцца, як лён,
Ды звісаюць нізка.
Залягае, як туга,
На твар далечы смуга


Восень блізка, блізка.
Ужо шле яна паслоў
Па гусей і па буслоў —
Час ім, час у вырай!”
“Міхасёвы прыгоды”

Слайд 43

- лёгкая, падобная на дым атмасферная пялёнка, дымка, туман

Слайд 44

Кузурка

Слайд 45

Ўгары над хвойнікам зялёным
Снуюцца пчолкі з ціхім звонам,
Кузуркі розныя і мушкі
Свае спраўляюць гулі-гушкі
І

так танюсенька гудуць,
Што ледзьве-ледзьве можна ўчуць.
“Новая зямля”

Слайд 46

– усякае маленькае насякомае

Слайд 47

Халепа

Слайд 48

«Халепа страшная была, секла, ды яшчэ з ветрам» 

Слайд 49

- «мокрае» надвор’е, снег з дажджом

Слайд 50

Блазан (блазніцы)

Слайд 51

«Важна сеў Міхась на пні
Між бярозак у цяні,
А суніцы, як блазніцы,
Сталі хлопца спакушаць,
Араматамі

дышаць...»
“Міхасёвы прыгоды”

Слайд 52

- той, хто сваімі паводзінамі любіць пацяшаць другіх

Слайд 53

Багна

Слайд 54

«А ноч ціхутка; ў багне цёмнай
Пустэлі страшнай і бязмоўнай
Гараць дрыготна, ззяюць зоркі,
Як найдарожшыя

пацёркі,
То паасобку, то гурткамі,
То брыльянцістымі радкамі»
“Новая зямля”

Слайд 55

– нізкае топкае месца, грузкае балота; дрыгва

Слайд 56

Ганіць

Слайд 57

«Шэршань барабаніць,
Камарыка ганіць:
«Пайшоў вон! Пайшоў вон!
Ты не гэты бярэш тон!»
“Рак-вусач”

Слайд 58

– прызнаваць непрыгодным, кепскім; даваць нізкую ацэнку

Имя файла: Віктарына.-Аксаміт.pptx
Количество просмотров: 108
Количество скачиваний: 0