Аднасастаўныя сказы презентация

Содержание

Слайд 2

Пытанні:
1. Паняцце «просты аднасастаўны сказ».
2. Асабовыя аднасастаўныя сказы і неасабовыя.
3. Намінатыўныя і

генітыўныя сказы.
4. Вакатыўныя сказы.
5. Назоўны ўяўлення (тэмы).
6. Няпоўныя двухсастаўныя сказы.
7. Нячленныя (нерасчлянёныя) сказы, іх тыпы.

Слайд 3

АДНАСАСТАЎНЫМ называецца сказ з адным галоўным членам, які суадносіцца ці з дзейнікам, ці

з выказнікам двухсастаўнага сказа і сумяшчае ў сабе значэнне лагічнага суб’екта і прэдыката.

Слайд 4

Нам не спалася ў гэтую ноч.
Цішыня. Спакой.
Галоўны член аднасастаўных сказаў з’яўляецца

незалежным. Другі галоўны член не ўзнаўляецца і не падразумяваецца.
Гэтым аднасастаўныя сказы адрозніваюцца ад няпоўных.

Слайд 5

Аднасастаўныя сказы

дзеяслоўныя
(бяздзейнікавыя)

іменныя
(безвыказнікавыя)

асабовыя

неасабовыя

намінатыўныя

генітыўныя

Слайд 6

Асабовыя
аднасастаўныя сказы

Пэўна-асабовыя:
Зірні
на зялёны луг.

Няпэўна-
асабовыя:
Аленку
пасадзілі
за стол.

Абагульнена-
асабовыя:
Век жыві,
век вучыся.

Слайд 7

Неасабовыя
аднасастаўныя сказы

Безасабовыя:
На дварэ
патрошку цямнела.

Інфінітыўныя:
А ў сэрцы песень
не стрымаць.

Слайд 8

ПЭЎНА-АСАБОВЫ

— гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога ў форме асабовага дзеяслова

ўказвае на пэўную, канкрэтную дзеючую асобу.
У сабе мову дзіўную, матчыну,
Як таемнасць, нашу.
Абуджаю Купалавай спадчынай
За душою душу.
Я. Мальчэўская

Слайд 9

Галоўны член у пэўна-асабовым сказе можа выражацца:

Дзеясловамі абвеснага ладу ў форме 1-й асобы

адзіночнага і множнага ліку цяперашняга або будучага часу: Люблю наш край — старонку гэту… (К.Буйло).
Дзеясловамі абвеснага ладу ў форме 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу: Нагледзішся ў час перапынку на лес, што сінее ў далечы… (А.Пальчэўскі)
Дзеясловамі загаднага ладу ў форме адзіночнага і множнага ліку: Вазьміце чырвоныя алоўкі ў правую руку.

Слайд 10

УВАГА!
Галоўным членам пэўна-асабовага сказа не можа быць дзеяслоў у форме прошлага часу, паколькі

ён не паказвае на канкрэтную, пэўную асобу: я, ты, ён, яна, яно, хтосьці пісаў.
Не суадносіцца з канкрэтным утваральнікам дзеяння і дзеяслоўныя формы 3-й асобы адзіночнага ліку: ён, яна, яно, хтосьці піша.

Слайд 11

Пэўна-асабовыя сказы па сваім значэнні:
сінанімічныя двухсастаўным, у якіх дзейнік выражаны займеннікамі я, мы,

ты, вы: Сяджу ў сваім пакоі. — Я сяджу ў сваім пакоі.
адрозніваюцца ад двухсастаўных тым, што ўся ўвага скіравана не на дзеючую асобу, а на дзеянні: Пішу, хвалююся і рады, як дзіця, удалай рыфме.

Слайд 12

НЯПЭЎНА-АСАБОВЫ

— гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога абазначае дзеянне няпэўнай, невядомай асобы.
Катавалі

Цябе,
То на пляцах палілі,
То пісалі законы,
То рэзалі крылле,
То цкавалі, як волата-звера на ловах,-
Мова сэрца майго, Беларуская Мова.
С.Сокалаў- Воюш

Слайд 13

Галоўны член у няпэўна-асабовым сказе можа выражацца:

Дзеясловамі 3-й асобы множнага ліку цяперашняга і

будучага часу: З бульбы ў нас галушкі вараць, нашу бульбу ўсюды хваляць (А.Русак).
Дзеясловамі прошлага часу множнага ліку: За спевы тыя Какаду давалі смачную яду (К.Крапіва).

Слайд 14

УВАГА!
Ад няпэўна-асабовых сказаў трэба адрозніваць падобныя да іх даухсастаўныя няпоўныя сказы, у якіх

апушчаны дзейнік. Напрыклад:
— Вучні вярнуліся з экскурсіі?
— Вярнуліся.
Утваральнік дзеяння вучні апушчаны ў стылістычных мэтах, але ён падказваецца кантэкстам (вучні вярнуліся).
Позна вечарам у дзверы ціха пастукалі (Р.Няхай).
Утваральнік дзеяння не называецца і з кантэксту не ўзнаўляецца.

Слайд 15

АБАГУЛЬНЕНА-АСАБОВЫ

— гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога абазначае дзеянне, што ў аднолькавай

меры адносяцца да любой асобы, да кожнага.
Сказанага слова да губы не вернеш (Прымаўка)
Беражы і ахоўвай
Залатыя правы
Нашай роднае мовы.
М. Лужанін

Слайд 16

Галоўны член у абагульнена-асабовым сказе можа выражацца:

Дзеясловамі 2-й асобы адзіночнага і множнага ліку

цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу з абагульненым значэннем, якія паказваюць на любую асобу: Людскі язык не завяжаш, ліхое слова не забярэш (Прыказка)
Дзеясловамі 2-й асобы загаднага ладу: Не шукайце шчасця на чужыне… (Э.Валасевіч)
Дзеясловамі 1-й і 3-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу: Шукаем сцежак нквядомых, чужыя топчам бальшакі (Г.Бураўкін).
Дзеясловамі прошлага часу: Век пражыў, а розуму не нажыў (Прыказка).

Слайд 17

УВАГА!
Да абагульнена-асабовых сказаў блізкія двухсастаўныя сказы з дзейнікам, выражаным займеннікам мы, ты, вы,

якія маюць абагульнена-асабовае значэнне:
Ты будзеш жыць шчасліва і багата, калі над хатай — буслава гняздо (П.Панчанка).
Такія сказы адносяцца да пераходнана тыпу: па структуры яны двухсастаўныя, а па семантыцы — аднасастаўныя абагульнена-асабовыя.

Слайд 18

БЕЗАСАБОВЫ

— гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога не мае значэння асобы і

абазначае дзеянне або стан незалежна ад суб’екта.
О, колькі яшчэ не адкрыта
Адценняў у ёй і блакіту,
Патрэбных народу, паэтам,
Каштоўнай руды, самацветаў!
Максім Танк

Слайд 19

Галоўны член у безасабовым сказе можа выражацца:

Безасабовым дзеясловам: Увечары пахаладала.
Асабовым дзеясловам у значэнні

безасабовага: Пахла спелай пшаніцай. (Увага! Такія сказы лёгка трансфармуюц-ца ў двухсастаўныя: Пахла спелая пшаніца)
Дзеепрыметнікам залежнага стану прошлага часу: Пра гэта ўжо напісана.

Слайд 20

Безасабова-прэдыкатыўным словам: Сёння вельмі горача.
Спалучэннем безасабова-прэдыкатыў-нага слова з інфінітывам: Трэба набраць яшчэ і

гэты тэкст.
Дзеясловам быць у форме прошлага або будучага часу: Было на кароўку, будзе і на вяроўку.

Слайд 21

Назоўнікам ці займеннікам у Р.скл. з прыназоўнікам да і адмоўем не: Студэнтам не

да адпачынку — сесія.
Адмоўным словам; канструкцыяй, што выражае адмаўленне: У вёсцы не было электрычнасці. (Увага! Такія сказы суадносяцца з двухсастаўнымі са сцвярджальным значэннем: У вёсцы была электрычнасць)

Слайд 22

ІНФІНІТЫЎНЫ

— гэта аднасастаўны выказнікавы сказ, галоўны член якога выражаны незалежным інфінітывам.
О, колькі яшчэ

не адкрыта
Адценняў у ёй і блакіту,
Патрэбных народу, паэтам,
Каштоўнай руды, самацветаў!
Максім Танк

Слайд 23

Інфінітыўныя сказы адрозніваюцца ад безасабовых:

1. Складам прэдыкатыўнай асновы:

Безасабовы сказ: Галоўны член — інфінітыў,

які у прэдыкатыўнай аснове абавязкова спалучаецца з безасабовым дзеясловам або безасабова-прэдыкатыўным словам:
Нам трэба ісці далёка. Яму хочацца пагуляць.
Инфінітыўны сказ: Галоўны член — незалежны інфінітыў, гэта значыць, усе іншыя словы ў сказе падпарадкоўваюцца яму:
Нам ісці далёка. Яму пагуляць бы!

Слайд 24

2. Значэннем названага дзеяння:

Безасабовы сказ: Называецца дзеянне, якое адбываецца незалежна ад дзеяча:
На справе

ж выходзіла іначай.
Інфінітыўны сказ: Называецца дзеянне, пажаданае, непазбежнае або неабходнае, да якога нехта актыўна пабуджаецца:
Убачыць яе яшчэ раз, апошні.

Слайд 25

3. Выражэннем мадальных значэнняў:

Безасабовы сказ: Мадальныя значэнні выражаюцца словамі, да якіх прымыкае інфінітыў

(безасабовым дзеясловам, безасабова-прэдыкатыўным словам):
Ёй хацелася пагаварыць шчыра і сур’ёзна.
Інфінітыўны сказ: Мадальнаыя значэнні выражаюцца самой формай інфінітыва і інтанацыяй:
Не таптаць ніколі нашай нівы ботам чужаніц.

Слайд 26

Паводле мадальных значэнняў вылучаюцца розныя тыпы інфінітыўных сказаў.
Гэта сказы, у якіх выражаецца:
Магчымасць

/ немагчымасць дзеяння: Чужымі рукамі толькі жар выграбаць.
Пажаданасць / непажаданасць дзеяння: У добрую часіну сказаць, а ў ліхую памаўчаць.
Неабходнасць, павіннасць, непазбежнасць дзеяння: На палях шырокіх жыту красаваць, а на дубах высокіх буслам клекатаць.
Загад, заклік: Спаць, толькі спаць!
Пытанне пра магчымасць, абавязковасць дзеяння: А куды ж нам спяшацца? — адгукнулася жанчына.

Слайд 27

НАЗЫЎНЫ

— гэта аднасастаўны дзейнікавы сказ, галоўны член якога сцвярджае наяўнасць, існаванне прадметаў,

паняццяў, з’яў рэчаіснасці ў цяперашнім часе.
Адценне слоў – не глупства,
Ты ім не пагарджай.
Скарынка. Скіба. Луста.
Акраец. Каравай.
П.Панчанка

Слайд 28

Галоўны член намінатыўных сказаў выражаецца:

Назоўнікам у форме Н.скл.: Лес. Спакой. Цішыня.
Спалучэннем двух семантычна

раўнапраўных назоўнікаў, якія ўтвараюць адно паняцце: Шляхі-дарогі. Розныя яны.
Субстантываванымі прыметнікамі: Вось і маладаыя.
Асабовымі, неасабовымі (пры ўмове іх субстантывавацыі) займеннікамі: Свае. Падышлі бліжэй.

Слайд 29

Азначальнымі займеннікамі усё ў выразах-сказах: Вось і ўсё. Ну вось і ўсё.
Колькаснымі лічэбнікамі

з адцягненай назвай колькасці: Дзяжурны лічыць прысутных. Пяць, дзесяць, дваццаць…
Колькасна-іменнымі спалучэннямі: Дзве дзяўчыны. Смяюцца.

Слайд 30

Намінатыўныя сказы адрозніваюцца ад няпоўных:

Слайд 31

Намінатыўныя сказы з прыметнікам у функцыі азначэння трэба адрозніваць ад двухсастаўных сказаў з

іменным выказнікам, выражаным прыметнікам.
У намінатыўных сказах лагічным націскам выдзяляецца назоўнік (галоўны член), у двухсастаўных — прыметнік (выказнік): Ціхі і марозны дзень. Дзень ціхі і марозны.
Калі ж прыметнік не выдзяляецца лагічным націскам, то ён выконвае ролю азначэння незалежна ад яго месца адносна назоўніка: Раніца. Свіст салаўіны.

Слайд 32

Паводле семантычна-функцыянальных прымет намінатыўныя сказы падзяляюцца на:
Апісальныя (быційныя, экзістэнцыйныя сказы) — сцвярджаюць наяўнасць

прадмета, з’явы, стану: Лясы, рэкі, азёры, балоты .
Увага! У ролі галоўнага члена быційных сказаў не ўжываюцца адушаўлёныя і зборныя назоўнікі.
Указальныя сказы — не толькі сцвярджаюць існаванне прадметаў ці з’яў, але і ўказваюць на іх пры іх наяўнасці ці з’яўленні.
Намінатыўныя ўказальныя сказы ў сваім складзе маюць указальныя часціцы вось, вунь, вот, во, унь: Вот і невялічкі дворык (Лыньк.); Вось і бераг, ускраіна вёскі, у якой не відаць ні душы (Нях.);

Слайд 33

Мужчына. Жанчына. Чаканне.

Шуканне. Блуканне. Час.

Жанчына. Мужчына. Спатканне.

Вітанне. Пытанне. Адказ.

Мужчына. Жанчына. Дыханне.

Сэрцабіццё. Забыццё.

Жанчына. Мужчына.

Каханне.

Мужчына. Жанчына. Жыццё.

Слайд 34

АД НАМІНАТЫЎНЫХ СКАЗАЎ ТРЭБА АДРОЗНІВАЦЬ:
1. Назвы твораў, устаноў, надпісы на вывесках, загалоўкі, назвы

асоб па імені, прозвішчы, пасадзе, спецыяльнасці і пад.: раман «Векапомныя дні».
2. Няпоўныя двухсастаўныя сказы з выказнікам у форме назоўнага склону: “Ты хто?” — “Настаўнік”.
3. Сказы, якія называюць характэрную прымету таго, пра што гаварылася раней: А хлёсткая гэта работа — касьба.
4. Сказы, якія ўказваюць на прычыну таго, пра што гаворыцца ў папярэдніх сказах: Вечар. Свята ва ўніверсітэце. Дзень студэнта.
5. Эліптычныя сказы: Перад намі бязмежны прастор.
6.Сказы-штампы (фразеалагізаваныя сказы): Прывітанне.

Слайд 35

ГЕНІТЫЎНЫ

— гэта аднасастаўны дзейнікавы сказ, галоўны член якога перадае значэнне наяўнасці, існавання

прадмета, характарызуе яго ў колькасных адносінах.
Прыехалі яны тады — мамачкі! —
гарэлкі, цукерак, віна…
Янка Брыль

Слайд 36

ГАЛОЎНЫ ЧЛЕН У ГЕНІТЫЎНЫХ СКАЗАХ ВЫРАЖАНЫ
назоўнікам у форме роднага склону:
Вунь ужо снегу

колькі!
У афармленні генітыўных сказаў важнае значэнне належыць інтанацыі.

Слайд 37

Генітыўныя сказы могуць мець у сваім саставе лексічныя адзінкі, якія выражаюць колькаснае значэнне.

Лексічныя паказчыкі колькаснага значэння разам з формай роднага склону ўтвараюць граматычную аснову сказа: Кніжак многа. Снегу па пояс. Дзяцей чацвёра.
Колькаснае значэнне можа выражацца фразеалагічнымі спалучэннямі: Ягад – хоць гаць гаці. Камароў – аж кішыць.
Сінтаксічнае значэнне генітыўных сказаў вельмі акрэсленае: яны выражаюць колькасную, прасторавую або часавую меру таго, што называецца ў родным склоне: Яды на стале – хоць расперажыся. Работы – па горла.

Слайд 38

Генітыўныя сказы маюць прызвязачную структуру выказніка: Снегу (ёсць, было, будзе) многа.
На месцы адсутнай

звязкі можа ставіцца працяжнік: Ягад у лесе – колькі хочаш.
Генітыўныя сказы нельга лічыць двухсастаўнымі, таму што Р.скл. не можа быць дзейнікам. Аднак назоўнік у Р.скл. тут можна лічыць “прадметам думкі”, зыходным тэматычным пунктам, на які арыентуецца выказнік.
Звычайна такія сказы лічаць асобай разнавіднасцю безасабовых сказаў, але гэта супярэчыць таму, што катэгорыя безасабовасці звязана з катэгорыяй выказніка, а генітыў выказнікам не з’яўляецца. Гэта форма выконвае функцыю называння прадмета і сцвярджэння наяўнасці яго ў вялікай колькасці.
Генітыў мае суб’ектнае значэнне, і таму сказы генітыўныя бліжэй да намінатыўных, чым да безасабовых.

Слайд 39

ВАКАТЫЎНЫ СКАЗ
(ад лац. vokativus — клічны)
— гэта сказ, у якім галоўны

і адзіны член назоўнік або займеннік у форме зваротка.
Сказы маюць спецыфічную інтанацыю вымаўлення: папрок, шкадаванне, дакор, абурэнне, спачуванне, радасць, здзіўленне і пад.:
“Коля! Коля!” — абуралася маці.
“Сыночак!..” — прасіў яе голас.

Слайд 40

Вакатыўныя сказы трэба адрозніваць
ад звароткаў і намінатыўных сказаў:
намінатыўныя сказы маюць іншае камунікатыўнае

прызначэнне:
Ноч. Зоры. Цішыня.
Эх, ноч! Зоры, зоры!.. О, цішыня!
зваротак не з’яўляецца самастойнай камунікатыўнай адзінкай, а вакатыўны сказ выражае думку, пачуццё, волевыяўленне, ён ізаляваны ад кантэксту:
— Міхась! Ну што, зачакаўся?
— Эй, Міхась! Ну што, зачакаўся?
у вакатыўных сказах нельга выдзеліць ні дзейніка, ні выказніка, а таксама даданых членаў, акрамя азначэння:
— О, закаханая Вольга!

Слайд 41

ПАВОДЛЕ ФУНКЦЫІ ЎСЕ ВАКАТЫЎНЫЯ СКАЗЫ ПАДЗЯЛЯЮЦЦА НА ТРЫ ГРУПЫ:
вакатыўныя сказы-просьбы, заклікі, патрабаванні адгукнуцца:


— Аліса! Перашкаджаеце слухаць!
выкатыўныя сказы-рэакцыі на словы ці дзеянні суразмоўцы, ужываюцца часта з мэтай спыніць выказванне і выражаюць просьбу, папрок, спачуванне, гнеў і г.д. У склад такіх сказаў могуць ўваходзіць выклічнікі эх, ах, ай і інш., а галоўнае слова паўтарацца:
«Эх, Аліса! Аліса!»
вакатыўныя сказы-прыпамінанні, пазнаванні з выклічнікам:
— О, Віктар Пятровіч! Як вы сюды трапілі!

Слайд 42

НАЗОЎНЫ ЎЯЎЛЕННЯ
(назоўны тэмы, адчляненне, ізаляваны намінатыў)
— гэта назоўнік у назоўным склоне

ці іменнае словазлучэнне, якое называе прадмет, з’яву, факт, што ўспомнены і ўяўляюцца тым, хто гаворыць.
Пра гэты прадмет, з’яву, факт выказваецца думка ў наступным сказе, каб выдзеліць, падкрэсліць, каб звярнуць увагу.
Цудоўная вясна! Як цяпер усё бачу, успамінаю тую пару і гэтыя дні першага кахання.

Слайд 43

Назоўны ўяўлення
адрозніваецца ад ад намінатыўных сказаў:
назоўнік дае назву ўяўленняў, а не паняццяў,

выкарыстоўваецца для паведамлення пра наўнасць уяўлення пра прадмет ці асобу ў свядомасці таго, хто гаворыць, а не ў аб’ектыўнай рэчаіснасці:
Маленства. Святло тых ясных бесклапотных дзён, як святло пагаслых галактык, ідзе праз гады, праз усё жыццё і за стромамі часу заўсёды распагодзіць, нязломнай сілай налье душу (А.Вялюгін)
ужывецца пры апісанні разважанняў, успамінаў, каб вылучыць асобу ці прадмет і падрыхтаванасць чытача да далейшага выказвання пра гэты прадмет:
А рыбы!.. Якой тоькі рыбы няма ў нас!

Слайд 44

пазбаўлены прэдыкатыўнасці, граматычнай і функцыянальнай самастойнасці, сам па сабе нічога не паведамляе пра

тыя з’явы, якія называе, а толькі падрыхтоўвае чытача да наступнага, асноўнага выказвання:
Максім Гарэцкі… Каб і мне расказаць пра яго штосьці толькі сваё, неабходна вярнуцца… Вось ужо больш за паўстагоддзя назад (Я.Брыль)
цесная сувязь з наступным сказам, несамастойнасць. У назоўным уяўлення і ў наступным сказе тэма абазначаецца двойчы. У выніку гэтага і ствараецца экспрэсіўнасць выказвання:
Справядлівасць! Дзе і калі яна была беднаму, цёмнаму чалавеку!

Слайд 45

— гэта сказы, у якіх адсутнічае той ці іншы галоўны ці даданы

член сказа, але ён узнаўляецца з кантэксту або сітуацыі.
Няпоўныя сказы не з’яўляюцца асобым структурным тыпам: апушчаныя члены сказа могуць быць у розных тыпах сказа — двухсастаўных і аднасастаўных, простых і складаных: Паўз самы школьны двор — зімняя дарога да шляху (І.Мележ). Усе яму зайздросцілі. І я – таксама (Гр.).
Пра непаўнату сказа сведчыць асобая інтанацыя, невялікая паўза, якая звычайна абазначаецца працяжнікам: Дзядзька ішоў па справах, Алесь — у пушчу, дзе ўжо сінелі пралескі … (Каратк.).

Няпоўныя сказы

Слайд 46

Ад няпоўных сказаў трэба адрозніваць далучэнне (парцэляваныя члены):
У прыёмнай ужо чакалі людзі.

Чалавек дзесяць (Шам.)
Рабі вось так. І не спяшайся.
Хлапчуком марыў пра караблі. Вялізныя. Магутныя (Б.).
Для такіх канструкцый характэрна папераджальная інтанацыя далучэння.

Слайд 47

Няпоўныя сказы

семантычна
поўныя,
а структурна
няпоўныя сказы
(эліптычныя)

структурна і семантычна
няпоўныя сказы

сітуацыйныя

кантэкстуальныя

маналагічныя

дыялагічныя

структурна
поўныя,
а семантычна


няпоўныя сказы

у залежнасці
ад характару зносін

у залежнасці
ад сферы ўжывання

Слайд 48

Структурна поўныя, а семантычна няпоўныя сказы
— сказы, у якіх месцы неабходных для

выражэння думкі структурных і семантычных кампанентаў замешчаны, аднак пазіцыю дзейніка займаюць інфармацыйна недастатковыя (неазначальна-асабовыя) займеннікі.
Гэта сведчыць пра семантычную непаўнату суб’екта дзеяння. Семантыка няпэўных кампанентаў можа стаць зразумелай з кантэксту.
Ён не верыў багам, іх намеснікам розным —
недаступным, пыхлівым і грозным, —
але шапку здымаў, нізка кланяўся ў пояс
полю роднаму, дзе даспяваў жытні колас.
(«Дзед», М.Танк)

Слайд 49

ЭЛІПТЫЧНЫя СКАЗЫ
— гэта канструкцыі з апушчаным дзеясловам-выказнікам, які не ўзнаўляецца з кантэксту

ці з моўнай сітуацыі і адсутнасць якога лічыцца нормай.
Семантычна поўныя, таму што:
сваю камунікатыўную функцыю паведамлення яны выконваюць без узнаўлення прапушчанага кампанента: Цяпер тут цішыня… (М.Танк).
даданыя члены сказа — акалічнасці і дапаўненні — акцэнтуюць увагу на абставінах або аб’ектах неназванага дзеяння і ўказваюць на залежнасць ад выказніка, у ролі якога могуць выступаць некалькі дзеясловаў адной тэматычнай групы. Параўн.: На Беларусі дажджы / На Беларусі ідуць (пачаліся, не спыняюцца) дажджы.

Слайд 50

Эліптычныя сказы трэба адрозніваць ад ад развітых намінатыўных і ад поўных двухсастаўных, улічваючы:


месца размяшчэння лагічнага націску:
Крэсла пры сцяне
(сказ аднасастаўны, намінатыўны, поўны)
Крэсла пры сцяне
(сказ двухсастаўны няпоўны: эліптычны)
спосаб замены даданых членаў:
Рэчка перад намі — Рэчка за намі — Рэчка побач з намі — Рэчка за вёскай
(даданы член змяняецца іншым, але з тым жа агульным значэннем — сказ двухсастаўны, няпоўны: эліптычны)
Я перад выбарам — Я выбіраю — Я павінен выбраць — Я павінен зрабіць выбар
(даданы член замяняецца сінонімамі — сказ поўны, двухсастаўны).

Слайд 51

Кантэкстуальныя няпоўныя сказы
— гэта такія сказы, у якіх адсутнічаюць словы, што з’яўляюцца

неабходнымі членамі сказа і ўжо згадваліся ў папярэднім кантэксце.
Дырэктар жыў на ўскраіне вёскі, ва ўласнай хаце, Паходня — у цэнтры, у старога калгасніка (Т.Хадкевіч)

Слайд 52

Сярод кантэкстуальных вылучаюцца сказы з прапушчаным:
дзейнікам, які апускаецца тады, калі ён ёсць у

папярэднім сказе ці яму адпавядае слова, якое з’яўляецца іншым членам сказа: І раптам Аленчына сэрца забілася мацней: з двара выходзіць Сцёпка! Ідзе без нічога, ідзе смела, высока падняўшы галаву (Я.Колас)
выказнікам, які ў сказах апускаецца радзей, чым дзейнік, бо ён звычайна заключае ў сабе галоўны змест выказвання і выражае прэдыкатыўнасць: Сонейка высокае поіць травы сокамі. А кусты над доламі — росамі мядовымі (Я.Пушча).
дзейнікам і выказнікам: “А дзе вы Алену Канстанцінаўну бачылі?” — “Тут”.
дапаўненнем, але такія сказы абмежаваны ва ўжыванні: Дарослыя хадзлі па грыбы. Прасіўся і Паўлік.
Сказы з неназванымі акалічнасцямі і азначэннямі не адносяцца да няпоўных, паколькі такія члены не з’яўляюцца фармальна неабходнымі.

Слайд 53

Сітуацыйныя няпоўныя сказы – гэта сказы, у якіх апушчаны той ці іншы член

сказа, што ўзнаўляецца пры пэўнай сітуацыі маўлення.
Не сціхае (пра дождж). Ужо адлятаюць (пра птушак).
Паводле значэння сярод сітуацыйных няпоўных сказаў выдзяляюцца:
1) сітуацыйныя сказы прэдыкатыўнага характару, у якіх наяўны член з’яўляецца прэдыкатам: — Можна? — Вазьмі.
2) сітуацыйныя пабуджальныя рэплікі, выражаныя, як правіла, залежнымі формамі слоў, вымаўляюцца з пабуджальнай інтанацыяй: — Дзённік? — ён здзівіўся.
Формы выражэння наяўных членаў пабуджальных рэплік:
назоўнікі ў назоўным, родным ці вінавальным склоне: — У склеп! — віскнуў следчы.
прыслоўі ці спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі, якія абазначаюць напрамак ці мэту руху: — Хутчэй! Алюрам сюды!— крыкнуў камандзір.

Слайд 54

Дыялагічныя няпоўныя сказы
— гэта сказы, якія даюць адказ на пытанне, змешчанае ў

папярэднім сказе, самі выражаюць пытанне, у тым ліку сустрэчнае, пабуджаюць да дзеяння, працягваюць паведамленне.
Асаблівасць гэтых сказаў у тым, што ў вуснай мове побач са словамі выступаюць пазамоўныя фактары: жэсты, міміка, сітуацыя.

Слайд 55

Паводле агульнай мэтавай накіраванасці рэплікі дыялогу падзяляюцца на:
1) рэплікі-адказы: «А дзе ж

вы жывяце ў Гродна?» — «На вуліцы Ліможа», — адказала я.
2) рэплікі-пытанні: — Стой! Хто ідзе? — Свой! — адазваўся дзед Талаш (Я.Колас)
3) рэплікі-працягі: — Ну, будзьма здаровы! — Каб хутчэй дзіркі загойваліся (В.Быкаў).
Рэплікі дыялогу ўтвараюць складанае адзінства, не толькі сэнсавае, але і граматычнае. Яны з’яўляюцца паўнацэннымі адзінкамі паведамлення.
Першая рэпліка ўяўляе сабой разгорнуты, поўны сказ; наступныя сказы рэплікі выражаны залежнымі словамі ці спалучэннямі слоў. Пэўны змест рэплікі выражаецца дзякуючы цэласнасці ўсяго дыялогу.

Слайд 56

Нерасчлянёныя сказы (словы-сказы)
— гэта непадзельныя сінтаксічныя адзінкі, у якіх нельга выдзеліць ні

галоўных, ні даданых членаў сказа.
Складаюцца з аднаго слова ці спалучэння слоў, якія выражаюць сцвярджэнне ці адмаўленне, згоду ці нязгоду, даюць эмацыянальную ацэнку папярэдняму выказванню або змяшчаюць пабуджэнне да чаго-небудзь, запытанне: “Паўтарай за мной, хлопчык”, — сказаў бацька. — “Добра”, — шэптам сказаў Алесь (Каратк.).
Галоўная асаблівасць такіх сказаў — нерасчлянёнасць, якая заключаецца ў тым, што яны не выражаюць сінтаксічных адносін і не маюць членаў сказа, не могуць быць развітымі іншымі словамі.

Слайд 57

Паводле значэння і функцыі нерасчлянёныя сказы падзяляюцца на:
1.Эмацыянальна-ацэначныя выражаюць розныя эмоцыі, даюць экспрэсіўную

ацэнку пэўным з’явам: “Э!”- махнуў Сымон рукою (Я.Колас)
2.Сцвярджальныя сказы ўтвараюцца словамі так, ага, але, вядома, а як жа, добра і інш.: “Настаўніца?” — “Так”, — адказала дзяўчына.
3.Адмоўныя словы-сказы выражаюць нязгоду таго, хто гаворыць, з чыім-небудзь выказваннем або пярэчанне самому сабе, часам няпэўны адказ на пытанне. Функцыю такіх сказаў выконваюць адмоўныя словы:“Як жывеш, Алесь?” – “Нічога”.
4.Пабуджальныя словы-сказы выражаюць волевыяўленне, пабуджэнне да пэўнага дзеяння. У якасці пабуджальных слоў-сказаў выступаюць часціцы, выклічнікі і гукаперайманні (акрамя тых гукаперайманняў, якія не ўласцівыя маўленню чалавека): “Што вы тут робіце?” — “Цсс!”…
5. Пытальныя словы-сказы характарызуюцца пытальнай інтанацыяй і выражаюць разнастайныя адценні значэнняў. У ролі пытальных сказаў ужываюцца сцвярджальныя і адмоўныя словы, пытальныя часціцы, мадальныя словы і выклічнікі: “Я да вас, дзяўчаты.” – “Ну?”
Имя файла: Аднасастаўныя-сказы.pptx
Количество просмотров: 149
Количество скачиваний: 0