Рыгор Іванавіч Барадулін презентация

Содержание

Слайд 2

Рыго́р Іва́навіч Бараду́лін (24 лютага 1935, хутар Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 2 сакавіка 2014, Мінск), вядомы таксама як Дзя́дзька Рыго́р,беларускі паэт, эсэіст і перакладчык. Апошні

чалавек, які атрымаў званне «Народны паэт Беларусі».

Слайд 3

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Івана Рыгоравіча і Акуліны Андрэеўны Барадуліных на хутары Верасоўка (афіцыйная

назва на той час была «Гарадок ІІ Востраў-Сарочынскага сельсавета»), а ў 1937 г. хутар быў ліквідаваны і сям’ю паэта перасялілі ва Ушачы. Дзед паэта па мамінай лініі Андрэй Гальвіньш быў этнічным латышом. Бацька загінуў у 1944 г. падчас ВАВ у партызанскім атрадзе. Пасля вайны Рыгор Барадулінн вучыўся ва Ушацкай сярэдняй школе (скончыў у 1954 г.), затым на філалагічным факультэце БДУ (скончыў у 1959 г.).
Працаваў рэдактарам у розных перыядычных выданнях: газеце «Советская Белоруссия», часопісах «Бярозка», «Полымя», а таксама ў выдавецтвах «Беларусь» (з 1969 г.), «Мастацкая літаратура» (з 1972 г.) Выдавецтву «Мастацкая літаратура» Рыгор Барадулін аддаў больш за дваццаць гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984 г.). Рыгор Барадулін быў дзейным чальцом СБП, адным са стваральнікаў і актыўных удзельнікаў Беларускага ПЭН-цэнтра (1989—1999 гг., прэзідэнт з 1990 г., віцэ-прэзідэнт з 1999 г.). З’яўляўся членамПартыі БНФ, членам Сойма БНФ (з 1989 г.). У 1995—1997 гг. быў у кіраўніцтве Беларускага Фонду Сораса.
Быў жанаты з Валянцінай Міхайлаўнай Барадулінай. Дачка Ілона — мастачка, ёсць унучка Дамініка. Калекцыяніраваў сланоў і чарапах. Рыгор Барадулін вызнаваў сябе як уніята.
Памёр 2 сакавіка 2014 г. у сваёй кватэры ў Мінску. Смерць была раптоўная і імгненная. Быў адпеты ў Чырвоным Касцёле 4 сакавіка2014 г. ў грэка-каталіцкім (уніяцкім) і рымска-каталіцкім абрадах. Пахавалі Рыгора Барадуліна ва Ушачах у беларускай народнай вышытай кашулі ў той жа дзень побач з магілай мамы, як таго і жадаў паэт пры жыцці. Запячатванне Магілы зрабіў апостальскі візітатар для грэка-каталікоў Беларусіархімандрыт Сяргей Гаек.

Слайд 4

ПОГЛЯДЫ

ПАЛІТЫЧНЫЯ

РЭЛІГІЙНЫЯ

Слайд 5

ПАЛІТЫЧНЫЯ

У школе Рыгор Барадулін не з’яўляўся ўдзельнікам піянерскага руху: падчас запісу ў арганізацыю

Барадулін збег са школы. Потым пра той факт, што ён не далучыўся да піянерскай арганізацыі, настаўнікі забыліся, таму Рыгор Барадулін гэтак і не стаў піянерам. У юнацтве далучыўся да камсамола. Падчас працоўнай дзейнасці неаднаразова адхіляў прапановы далучэння да шэрагаў КПСС.
У канцы 1980-х гадоў, падчас перабудовы і развіцця звязаных з ёю нацыянальна-адраджэнскіх рухаў у рэспубліках СССР, з’яўляўся актыўным удзельнікам грамадскага руху “Беларускі народны фронт «Адраджэньне», потым далучыўся да Партыі БНФ, якая ўтварылася на падмурку гэтага руху. На першых Прэзідэнцкіх выбарах у гісторыі Беларусі (1994 г.) разам з Васілём Быкавым актыўна падтрымліваў Зянона Пазняка. З другой паловы 1990-х і да смерці актыўнага ўдзелу ў палітыцы не прымаў. Называў палітыку «бруднай справай». У інтэрв’ю выказваў рэзкія антыкамуністычныя (пераважна антыбальшавісцкія) погляды.

Слайд 6

РЭЛІГІЙНЫЯ

У дзяцінстве Рыгор Барадулін быў ахрышчаны рымска-каталіцкім святаром. З канца 1980-х гадоў Барадулін адносіць сябе

да вернікаў Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы (уніятаў). Пры гэтым сцвярджае, што пытанне канфесійнай прыналежнасці не з’яўляецца істотным, бо «ўсё-ткі Бог адзін». 28 чэрвеня 2004 г. разам зархімандрытам Сяргеем Гаекам меў асабістую аўдыенцыю з Папам Рымскім Янам Паўлам ІІ. Актыўна працаваў у жанры духоўнай лірыкі.

Слайд 7

ТВОРЧАСЦЬ

Творчая спадчына пісьменніка складае больш як 100 выдадзеных кніг паэзіі, крытычных артыкулаў і

эсэ, перакладаў. Дэбютаваў вершамі ў 1953 г. у газеце « Чырвоная змена ». Нізка вершаў «На зямлі цаліннай » склала асноўны змест першай кнігі « Маладзік над стэпам » (1959 г.). У ранняй творчасці  — кнігі лірыкі « Рунець, красаваць, налівацца !» (1961 г.), « Нагбом » (1963 г.), « Неруш » (1966 г.), «Адам і Ева» (1968 г.) — паэт данёс да чытача трываласць асноў народнай маралі і этыкі, пераканаў у таленавітасці беларускага народа, у яго багатай духоўнасці. У паэзіі ён асэнсоўвае асноўны змест эпохі : вайну, убачаную дзіцячымі вачыма, клопат пасляваенных гадоў, сённяшні і заўтрашні дзень планеты. У вершах « Жароўня », «Труба», « Стэарынавая свечка», « Хлебнічак », « Цялушка », «Палата мінёраў », « Скрыпачы » і інш. — старонкі біяграфіі пакалення дзяцей вайны, што вырастаюць да маштабнага асэнсавання трагізму жыцця беларускага народа на акупіраванай тэрыторыі. Творчы дэбют Рыгора Барадуліна

Слайд 8

Рыгор Барадулін (з кнігай) і Уладзімір Дубоўка (1961 г.).

Слайд 9

ПАЗІТЫЎНЫЯ ВОДГУКІ

Гэта адзін з самых першых вершаў Барадуліна, напісаны ён зусім маладою, нават

крыху няўпэўненай рукой. Аднак жа колькі ў гэтым вершы і сапраўднай паэтычнай грацыі, і добрага гумару, і жыццёвай свежасці, і вострага, ключавога разумення асаблівасцей нашага часу!..

Уладзімір Васільевіч Гніламёдаў, 1967 г

Слайд 10

НЕГАТЫЎНЫЯ ВОДГУКІ

Талент Барадуліна свабодна і ўпэўнена адчувае сябе ў сферы жывога пачуццёвага сузірання,

там жа, дзе трэба „мікравобраз” абагульняць у вобраз, дэталь — у характар, дзе трэба „мысліць” (у філасофскім значэнні гэтага слова), паэт адчувае сябе не заўсёды ўпэўнена. Наколькі б ні быў мікравобраз значны і каштоўны для паэта, нельга ператвараць яго ў самамэту

С. Блатун

Слайд 11

Узнагароды Рыгора Барадуліна

Имя файла: Рыгор-Іванавіч-Барадулін.pptx
Количество просмотров: 100
Количество скачиваний: 0