Творчасць Францыска Скарыны презентация

Слайд 2

Уступленне:

Францы́ск Скары́на, Франці́шак Скары́на (1470, Полацк — ~1551, Прага) — беларускі і ўсходнеславянскі

першадрукар, асветнік-гуманіст, пісьменнік, грамадскі дзеяч, прадпрымальнік, вучоны-медык. Перакладчык і выдавец на беларускі ізвод царкоўнаславянскай мовы кніг Бібліі. 
Скарына нарадзіўся ў сям'і заможнага купца ў Полацку, буйным гандлёвым і вытворчым цэнтры Вялікага Княства Літоўскага, імаверна атрымаўшы там першапачатковую адукацыю. У 1504 годзе паступае ў Кракаўскую акадэмію, дзе атрымлівае ступень бакалаўра, у 1512 годзе ў Падуанскім універсітэце Скарына атрымае ступень доктара медыцыны. Пераехаўшы ў Прагу менавіта тут, 6 жніўня 1517 года Скарына выдае першую друкаваную беларускую кнігу — «Псалтыр». 
Францыск Скарына лічыцца адным з найвыдатнейшых гістарычных дзеячаў Беларусі. У яго гонар названы вышэйшыя ўзнагароды краіны: медаль і ордэн. Яго імя носяць Гомельскі ўніверсітэт, Нацыянальная бібліятэка, недзяржаўнае грамадскае аб'яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» і іншыя арганізацыі і аб'екты. У гонар Францыска Скарыны ў розных краінах усталяваны помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы. 

Слайд 3

Культурная спадчына:

Пасля знаёмства з лацінскімі, чэшскімі, старажытнаяўрэйскімі і царкоўнаславянскімі тэкстамі Бібліі, у 1517—1519

гг. Францыск Скарына пракаменціраваў і надрукаваў кірыліцай у Празе 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Библия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Доўгі час сярод лінгвістаў вялася дыскусія аб мове, на якую ён пераклаў кнігі: на беларускую рэдакцыю царкоўнаславянскай мовы ці на царкоўны стыль старабеларускай мовы. Беларускія лінгвісты прыйшлі да высновы, што мова перакладаў Бібліі Францыска Скарыны — гэта беларуская рэдакцыя царкоўнаславянскай мовы, дзе маецца пэўны ўплыў гутарковай беларускай, чэскай і польскай моў. 

Слайд 4

Выданні Скарыны:

1517, 6 жніўн. — «Псалтыр»
1517, 10 верасн. — «Кніга Іова»
1517, 6 кастр.

— «Прытчы Саламона»
1517, 5 снежн. — «Кніга Ісуса Сірахава»
1518, 2 студз. — «Еклесіят» («Саборнік»)
1518, 9 студз. — «Песня Песням»
1518, 19 студз. — «Кніга Прамудрасць Божая»
1518, 10 жніўн. — «Кніга Царстваў»
1518, 20 снежн. — «Кніга Ісуса навіна»
1519, 9 лютага — «Кніга Юдзіф»
1519, 15 снежн. — «Кніга Суддзяў», «Кніга Быццё»
1519: «Выхад», «Левіт», «Лічбы», «Другі закон», «Руф», «Эсфір», «Плач Ераміі», «Кніга прарока Даніла»
1522: «Малая падарожная кніжка»
1525: «Апостал»

Слайд 5

Асветніцкая дзейнасць:

Францыск Скарына першым сярод усходніх славян падрыхтаваў сістэматызаваны кодэкс кананічных біблейскіх кніг,

аб чым сведчыць дакладны пералік і вызначэнне місіі кожнай з іх у «Прадмове да ўсёй „Бібліі“». Асветнік слушна вылучыў чатыры асноўныя жанрава-тэматычныя групы кніг, што складалі «Біблію», аб чым ён пісаў у прадмове да «Першай кнігі Царстваў»: першая група — законы, навукі і суды Божыя, другая — гістарычныя і летапісныя кнігі, трэцяя — «кнігі аб мудрасці, розуме і навуцы Старога і Новага запаветаў», чацвёртая — кнігі прароцтваў і ўяўленняў. 
Францыск Скарына асабіста ажыццявіў пераклад надрукаваных ім кніг «Бібліі». У прадмове да «Першай кнігі Царстваў» ён літаральна пісаў: «О сих всех книгах, мною на руски язык ново выложенных и о именах их ширей, в предисловнах от мене на кожныи роздельно положенных, выписано знойдеши». 

Слайд 6

Светапогляд, гуманізм:

У творах Скарыны своеасабліва сінтэзаваліся антычныя і сярэдневяковыя традыцыі з ідэалогіяй еўрапейскага

Адраджэння, хрысціянскі гуманізм з рэнесансна-гуманістычнымі ўяўленнямі. Патрыятычныя пачуцці, яго намаганні садзейнічаць усебаковаму духоўнаму і грамадскаму развіццю Айчыны не супярэчаць поглядам на гісторыю чалавецтва, права, заканадаўства, звычаі і традыцыі іншых народаў. Ён далёкі ад рэлігійнага фанатызму, ваяўнічага місіянерства. Яго канфесіянальныя погляды вызначаюцца талерантнасцю, а ў пражскіх выданнях — нават пэўнай неакрэсленасцю. Сучасныя даследчыкі звяртаюць шмат увагі на характарыстыку асветніцкіх імкненняў Скарыны, яго павагу да свецкіх навук, кніжнай справы, літаратуры, мастацтва, пісьменства, духоўных здабыткаў старажытных часоў і эпохі Адраджэння. 
Имя файла: Творчасць-Францыска-Скарыны.pptx
Количество просмотров: 72
Количество скачиваний: 2