Іван Чыгрынаў. Дзівак з Ганчарнай вуліцы презентация

Содержание

Слайд 2

Іван Чыгрынаў

Іва́н Гаўры́лавіч Чыгры́наў (21 снежня 1934, вёска Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 5 студзеня 1996) 

-беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).

Іван Чыгрынаў Іва́н Гаўры́лавіч Чыгры́наў (21 снежня 1934, вёска Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна

Слайд 3

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька — Гаўрыла Чыгрынаў быў старшыней сельсавета. Маці — Хадоска

Ігнатаўна была звычайнай працаўніцай-калгасніцай. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну. На вайне загінуў яго бацька. У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілеўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Пасля школы паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965—1975 — рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гадах — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года — галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».
У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990).
У 1988 г. ўваходзіў ў склад Дзяржаўнай камісіі па расследванні злачынстваў у Курапатах.
Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).

Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Бацька — Гаўрыла Чыгрынаў быў старшыней сельсавета. Маці

Слайд 4

Творчасць

У друку дэбютаваў вершам «Сон трактарыста» у 1952 годзе, як празаік — у 1958

годзе (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983).
Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў: «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996).
Аўтар п'ес — «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі — «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994). У 1984 годзе выйшлі выбраныя творы ў 3 тамах.
Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (пастаўлены ў 1973).
Пераклаў з рускай мовы «Аптымістычную трагедыю(руск.) бел.» У. Вішнеўскага(руск.) бел.

Творчасць У друку дэбютаваў вершам «Сон трактарыста» у 1952 годзе, як празаік —

Слайд 5

Прызнанне

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1979) за раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», Дзяржаўнай

прэміі БССР (1974) як сааўтар сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць…».

Прызнанне Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А.Фадзеева (1979) за раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві»,

Слайд 6

Апавяданне «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»

Апавяданне «Дзівак з Ганчарнай вуліцы»

Слайд 7

У нядзелю раніцай стаяў я на падворку і слухаў, як гудуць каля дзядзькавых

вулляў пчолы.
- Дземідзёнак ідзе, - пачуліся раптам галасы.

У нядзелю раніцай стаяў я на падворку і слухаў, як гудуць каля дзядзькавых

Слайд 8

Я азірнуўся і ўбачыў незнаёмага старога, які шыбаваў з клеткай у руцэ сярэдзінай

вуліцы. 

Я азірнуўся і ўбачыў незнаёмага старога, які шыбаваў з клеткай у руцэ сярэдзінай вуліцы.

Слайд 9

Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі,

што выбіваліся з-пад саламянага брыля. На незнаёмым была вылінялая сацінавая кашуля з манішкай, падпяразаная поясам з кутасамі, а на рубчыкавых штанах віднелася некалькі невялікіх латак.

Ён быў невысокага росту, згорблены, з белай бародкай і такімі ж белымі валасамі,

Слайд 10

- А стары ён аказаўся ўвішны... Гэта я ўсё пра Дземідзёнка, - сказала

яна, калі вярнулася. - Дык я кажу: Дакулісе на кватаранта пашэнціла. Бывае, дзянёк бегае вакол хаты, корпаецца то ў гародчыку, то двор падчышчае, ды і на вуліцы насупраць Дакуліхінай хаты не тое што ля іншых, - чыста. Здаралася мне заходзіць да іх. Ветлівы Дземідзёнак гэты. Толькі чамусьці неразгаворлівы. Панурыцца і маўчыць. Нібы кляймо на ім якое. Усё ж адзін ды адзін дзень пры дні. Але гэта б нішто яшчэ. Маўклівых на свеце таксама набярэцца, і, можа, больш чым гаваркіх. Ды прыспічыла яму па нейкай патрэбе пайсці ў нядзелю на рынак. То ніколі не хадзіў туды, а тут раптам пацягнула. Можа, што хацеў купіць сабе або Дакулісе. І вось якраз з таго часу чалавека быццам падмянілі. А ўсё з-за птушак. І хто іх там надумаў прадаваць, - сама не ведаю, бо ніколі ж раней я не заўважала, каб хто прыносіў птушак на рынак наш. Ну, там малако, яйкі, а то ж птушкі! Гандляваць птушкамі!.. Смяхоцце адно. Але ж ён купіў іх. І потым зачасціў на рынак. Убачыць птушку і купляе.

- А стары ён аказаўся ўвішны... Гэта я ўсё пра Дземідзёнка, - сказала

Слайд 11

Насупраць нашай хаты Дземідзёнак спыніўся. Ён пастаяў крыху непадалёку ад лаўкі, на якой

я сядзеў, затым павярнуўся на Калгасную вуліцу. Тады я і рашыўся пайсці следам. Але ўсю дарогу, пакуль плёўся за ім, адчуваў, што раблю нешта не тое, і мне было сорамна.

Насупраць нашай хаты Дземідзёнак спыніўся. Ён пастаяў крыху непадалёку ад лаўкі, на якой

Слайд 12

Накіроўваўся ён за гарадок.
Выпускаў Дземідзёнак купленых птушак кіламетры за тры, там, дзе пачынаецца

Зінкевічаў луг.

Накіроўваўся ён за гарадок. Выпускаў Дземідзёнак купленых птушак кіламетры за тры, там, дзе пачынаецца Зінкевічаў луг.

Слайд 13

Там я і даведаўся пра самае галоўнае.
...Да вайны Дземідзёнак жыў пад Вітунём, там,

дзе Лясныя Дачы.

Там я і даведаўся пра самае галоўнае. ...Да вайны Дземідзёнак жыў пад Вітунём,

Слайд 14

Але аднойчы ў старожку ўварваліся немцы.
- Партызан?
Дземідзёнак паціснуў плячамі.
- Дзе хаваюцца партызаны?
Не

ведаю.
- Тады збірайся.
- А як яна? Адна застанецца? - Дземідзёнак паказаў на Аленку.
- Будзеш разумны, то не застанецца, - адказалі яму.
Старога пасадзілі на сані і павезлі ў Вітунь, а Аленку замкнулі ў старожцы.

Але аднойчы ў старожку ўварваліся немцы. - Партызан? Дземідзёнак паціснуў плячамі. - Дзе

Слайд 15

Два тыдні яго вадзілі на допыт.
- Дзе партызаны? - пыталі кожны раз.
Дземідзёнак маўчаў.

Тады яго кідалі на падлогу і білі.

Два тыдні яго вадзілі на допыт. - Дзе партызаны? - пыталі кожны раз.

Слайд 16

Калі ж яго нарэшце выпусцілі на волю, то ён не знайшоў у сваёй

халоднай старожцы ўнучкі. На падлозе ляжала адна скалелая сініца... Калі і як яна заляцела сюды, - Дземідзёнак не ведаў.

Калі ж яго нарэшце выпусцілі на волю, то ён не знайшоў у сваёй

Слайд 17

...Дні праз два я паклікаў да сябе хлапчукоў і расказаў ім усё, што

ведаў пра Дземідзёнка. 

...Дні праз два я паклікаў да сябе хлапчукоў і расказаў ім усё, што ведаў пра Дземідзёнка.

Слайд 18

Падышоў час мне ад'язджаць, і я зайшоў развітацца з Дземідзёнкам. У сенцах мяне

сустрэла Дакуліха.
- Ты можаш не заходзіць, - з дакорам зашаптала яна. - Чалавек вунь перажывае. А ўсё праз цябе. І навошта было гаварыць каму? Ён жа гэтымі птушкамі і жыў адно апошні час.

Падышоў час мне ад'язджаць, і я зайшоў развітацца з Дземідзёнкам. У сенцах мяне

Имя файла: Іван-Чыгрынаў.-Дзівак-з-Ганчарнай-вуліцы.pptx
Количество просмотров: 271
Количество скачиваний: 2