Кніга адзначае юбілей презентация

Содержание

Слайд 2

105 ГАДОЎ Упершыню ў жыцці, нечакана для многіх, вялікі Купала


105
ГАДОЎ

Упершыню ў жыцці, нечакана для многіх, вялікі

Купала напісаў камедыю. Такой сталася Паўлінка”, створаная ў 1912 годзе.
“Адвечная песня” і “Сон на кургане” былі больш паэмамі, чым п’есамі, а “Паўлінка прызначалася для сцэны. Яна і была пастаўлена ў 1913 годзе спачатку Першым беларускім драматычным таварыствам у Вільні, а пасля драматычным гуртком у Пецярбургу.
Слайд 3

105 ГАДОЎ «Сон на кургане» — драматычная паэма Янкі Купалы,


105
ГАДОЎ

«Сон на кургане» — драматычная паэма Янкі Купалы,

завершаная 8 жніўня 1910 году ў Санкт-Пецярбургу. Упершыню надрукаваная ў літаратурным альманаху «Маладая Беларусь» у 1912 годзе. Праз умоўныя персанажы, дэманічныя і міфічныя фігуры, сімвалічныя і фантастычныя карціны паэт паказвае тыпова рамантычную, пазбаўленую гістарычнай канкрэтнасці карціну жыцця ў буржуазным грамадстве.
Слайд 4

95 ГАДОЎ Трагікамедыя “Тутэйшыя” Янкі Купалы, напісаная 95 гадоў таму


95
ГАДОЎ

Трагікамедыя “Тутэйшыя” Янкі Купалы, напісаная 95 гадоў таму

назад, застаецца надзвычай актуальнай і ў нашы дні. Выкрываючы прыстасавальніцтва, лжывасць, здрадніцтва, псеўдавучонасць, яна вучыць праўдзе, выхоўвае пачуццё нацыянальнай гордасці, высокай чалавечай годнасці.
Слайд 5

95 ГАДОЎ Першы паэтычны зборнік савецкага часу. Рукапіс быў падрыхтаваны


95
ГАДОЎ

Першы паэтычны зборнік савецкага часу.
Рукапіс быў падрыхтаваны

аўтарам у 1919 г. Уключае вершы і паэмы, напісаныя ў 1913-1919 гг., а таксама творы 1905-1907 гг., якія раней не былі надрукаваны з-за цэнзурных прычын.
У творах зборніка - роздум пра гістарычныя шляхі Беларусі, яны прасякнуты ўласцівай паэту філасофскай глыбінёй. У ідэйна-стылявым плане ўсе творы знітаваны агульнасцю канцэпцыі - думкай пра лёс беларускай нацыі і чалавека на ключавым павароце гісторыі.
Слайд 6

90 ГАДОЎ Складаная тэма паходжання чалавека раскрываецца ў аповесці «Чалавек


90
ГАДОЎ

Складаная тэма паходжання чалавека раскрываецца ў аповесці «Чалавек

ідзе» ў запамінальных малюнках-эпізодах, адзначаных дынамізмам. 3 цікавасцю сочаць чытачы за нялёгкай барацьбой першабытных людзей са стыхіяй, за тым, як яны вырывацца з «царства звяроў». На тварах іх, як узнагарода, засвяціўся тады першы смех. «Гэта засмяяўся Чалавек-Пераможца!» - такімі словамі заканчваецца аповесць.
Слайд 7

90 ГАДОЎ «Магіла льва» — паэма Янкі Купалы, завершаная 2



90
ГАДОЎ

«Магіла льва» — паэма Янкі Купалы, завершаная 2 ліпеня

1913 года ў Акопах. Упершыню надрукавана ў Мінску ў газеце «Беларусь» 19 -20 лютага 1920 года. Асобным выданнем выйшла ў Мінску  ў 1927 годзе тыражом 3 тысячы асобнікаў. Адна з вяршынных Купалавых разгадак крыўд і бедаў беларускага народа напярэдадні рэвалюцыйных падзей.
Слайд 8

85 ГАДОЎ У 1932 годзе выйшаў у свет раман Міхася



85
ГАДОЎ

У 1932 годзе выйшаў у свет раман

Міхася
Зарэцкага "Вязьмо", філасофскі і драматычны
твор, які прынёс яму шырокую вядомасць.
Прайшло нямала гадоў, але маральныя праблемы,
узнятыя ў ім, не састарэлі, а нечакана зноў набылі
сугучнасць з сучасным жыццём. Цэнтральную
для літаратуры канца 20-х – пачатку 30-х гадоў
XX стагоддзя тэму калектывізацыі
Міхась Зарэцкі спрабуе вырашыць праз раскрыццё чалавечых характараў, праз іх драматычнае сутыкненне. Вострая праблемнасць, паглыбленне ў сацыяльную псіхалогію людзей характарызуюць гэты твор.
Слайд 9

80 ГАДОЎ "Міколка-паравоз" – шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі


80
ГАДОЎ

"Міколка-паравоз" – шырока вядомая аповесць народнага пісьменніка Беларусі

Міхася Лынькова пра жыццё і прыгоды хлопчыка Міколкі, сына чыгуначніка. 
Слайд 10

70 ГАДОЎ Паэма, напісаная Якубам Коласам у 1940-1947 гг.. За


70
ГАДОЎ

Паэма, напісаная Якубам Коласам у
1940-1947 гг.. За

гэты твор у 1949 г.
аўтар быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Паказана жыццё беларусаў
пад уладай Польскай дзяржавы. Беларускія сяляне не маюць уласнай зямлі і адчуваюць сваю бяспраўнасць і галечу.
Глыбока раскрыты ўнутраны свет селяніна, паказана перажыванні герояў у розных канкрэтных побытавых сітуацыях.  
Слайд 11

75 ГАДОЎ Раман «Мінскі напрамак», напісаны ў 1952 годзе –


75
ГАДОЎ

Раман «Мінскі напрамак», напісаны ў
1952 годзе –

твор, багаты на народныя характары, паказаныя ў гадзіну суровых выпрабаванняў, што выпалі на долю Беларусі. Мележ адзін з першых у паслеваеннай літаратуры зрабіў героем рэальнага
ўдзельніка Айчыннай вайны, асобу гістарычнага маштаба – І.Д. Чарняхоўскага.
Слайд 12

55 ГАДОЎ «Людзі на балоце» - раман Івана Мележа пра


55
ГАДОЎ

«Людзі на балоце» - раман Івана Мележа пра

цяжкае і складанае жыццё палескай вёскі Курані, пра першыя гады ўсталявання новага, савецкага жыцця на Палессі. За гэты раман у 1962 годзе І.Мележ атрымаў прэмію імя Якуба Коласа.
Слайд 13

45 ГАДОЎ «Сотнікаў» - аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях -


45
ГАДОЎ

«Сотнікаў» - аповесць-разважанне аб
вечных філасофскіх пытаннях -

цане
жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе.
«Абеліск»  - гераічная аповесць Васіля Быкава , створаная ў 1971 годзе і адзначаная ў 1974  годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР .
У 1976 аповесць была экранізавана.
Слайд 14

45 ГАДОЎ Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча


45
ГАДОЎ

Раман выдатнага беларускага пісьменніка XX стагоддзя Уладзіміра Караткевіча

ўваскрашае падзеі далёкага сярэднявечча. Займальны сюжэт, вобразная, перасыпаная народным гумарам мова твора – якасці, якія безумоўна прывабяць чытача.
Слайд 15

45 ГАДОЎ Раман “Плач перапёлкі” – першы буйны твор пісьменніка


45
ГАДОЎ

Раман “Плач перапёлкі” – першы буйны твор пісьменніка

і першы раман у пенталогіі, якая распавядае аб Вялікай Айчыннай вайне.
Слайд 16

40 ГАДОЎ Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па Беларусі,


40
ГАДОЎ

Аўтар запрашае маладога чытача ў падарожжа па

Беларусі, спрабуе паказаць хараство роднай прыроды, прывіць любоў да роднай зямлі, зацікавіць гісторыяй беларускага народу. Нарыс паводле задумы павінен быць штуршком да пазнання і цікаўнасьці маладога пакалення да роднай зямлі.
Слайд 17

35 ГАДОЎ Аповесць Васіля Быкава, за якую аўтару ў 1986


35
ГАДОЎ

Аповесць Васіля Быкава, за якую аўтару ў

1986 годзе была прысуджана Ленінская прэмія.
Вайна ў аповесці паказана праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі. Героямі твора з’яўляюцца не партызаны і падпольшчыкі, а звычайныя мірныя жыхары, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і катаванняў, Галгофай.
Слайд 18

30 ГАДОЎ У рамане ўзнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Галоўны


30
ГАДОЎ

У рамане ўзнаўляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Галоўны герой твора, камандзір Чырвонай Арміі Агееў па волі франтавога лёсу апынаецца ў невялікім мястэчку на поўдні Беларусі. Цяжка паранены, ён змушаны пайсці ў падполле, каб зноў змагацца з фашыстамі.
У творы падзеі 1941 года пераплятаюцца з сучаснасцю і яе няпростымі праблемамі, якімі так ці інакш вымушаны займацца Агееў.
Слайд 19

30 ГАДОЎ Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі, які мае гістарычную аснову.


30
ГАДОЎ

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі, які мае гістарычную

аснову. Гэта - гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.
Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная.
Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам.
Слайд 20

Гэтыя кнігі вы можаце атрымаць у бібліятэках раёна.


Гэтыя кнігі вы можаце атрымаць
у бібліятэках раёна.

Имя файла: Кніга-адзначае-юбілей.pptx
Количество просмотров: 86
Количество скачиваний: 0