Словo жыцця презентация

Содержание

Слайд 2

“Бо любоў Хрыстова кiруе намi” (пар.2 Кар 5, 14-20)

Слайд 3

"Учора пайшла я з мамай і яе сяброўкай на абед. Замовiла сабе на

дадатак гарошак, каб потым з'есці дэсерт, які мне вельмі падабаецца. Але мама сказала: не!

Слайд 4

Я ўжо пачала надзiмацца, але тут зразумела, што як раз у маме ёсць

Езус, і ўсміхнулася".

Слайд 5

"Сёння, пасля цяжкога працоўнага дня, вярнуўся дадому. Калi глядзеў тэлевізар, мой брат адабраў

у мяне з рук пульт. Я вельмі знерваваўся, але праз момант супакоіўся і даў яму прагледзець ягоную праграму".

Слайд 6

«Сёння, калі мой бацька размаўляў са мною, я дёрзка яму адказваў. Глянуўшы на

яго, я ўбачыў, што яму было крыўдна. Я папрасіў у яго прабачэння і ён мне прабачыў".

Слайд 7

Гэта некалькi досведаў са Словаў жыцця, расказаных дзецьмi з пятага класа пачатковай школы

ў Рыме.

Слайд 8

Магчыма, тут не відно непасрэднае сувязi гэтых перажыванняў са зместам Слова, якім жылі

ў тым часе, але яны з'яўляюцца плёнам жыцця Евангеллем. Кожнае слова ёсць заклікам да любові.

Слайд 9

Кожнае Слова, якое мы хочам рэалізаваць у жыццi, заўсёды будзе выклiкаць тыя ж

эфекты: Слова будзе змяняць нашае жыццё, будзе запальваць іскру ў сэрцы, каб мы былi ўважлівымі да патрэбаў іншых, будзе арганiзоўваць нашае служэнне для братоў і сясцёр.

Слайд 10

I гэта не можа быць інакш, бо прыняцце Слова i жыццё iм нараджае

ў нас Езуса і заахвочвае нас да таго, каб жыць, як Ён.

Слайд 11

Гэта дазваляе нам зразумець словы св. Паўла, скiраваныя да Карынцянаў.

Слайд 12

Тым, што пакiравала апостала абвяшчаць Евангелле і будаваць адзінства ў супольнасцях, якiя ён

заснаваў, быў глыбокі досвед жыцця з Езусам.

Слайд 13

Павел адчуваў, што Езус яго любіць i збавiць; што Ён пранiкае ў яго

жыццё ажно да той ступенi, што ніхто і нішто не можа адлучыць Яго, што гэта ўжо не Павел жыў, але жыў у ім Езус.

Слайд 14

Усведамленне таго, што Бог палюбіў нас аж да таго, што аддаў сваё жыццё,

прыводзiла Паўла ў вар'яцтва, не давала яму супакою і з непераадольнай сілай прымушала яго любіць гэтак сама, з той самай любоўю.

Слайд 15

Ці любоў Хрыста кіруе i намi з той жа моцай?

Слайд 16

Калі мы сапраўды дасведчылі Ягонай любовi, мы не зможам не адказаць узаемнасцю. Мы

павінны з адвагаю ўвайсцi туды, дзе ёсць падзелы, канфлікты, нянавісьць, каб прынесьці згоду, супакой, адзінства.

Слайд 17

Любоў дазваляе ўзняць сэрца па-над перашкодамi дзеля таго, каб увайсцi ў непасрэдны кантакт

з людзьмі, пастарацца іх зразумець, увайсці ў іх становішча, каб сумесна шукаць выйсце.

Слайд 18

I гаворка ідзе не пра нейкую выключную акцыю. Да адзінства варта імкнуцца любой

цаной, каб не змаглi нас паралізаваць альбо заблакаваць анi ілжывая разважлівасць, анi страх чакання цяжкасцяў або процідзейнічання.

Слайд 19

Гэта важна і натхняльна асабліва ў галіне экуменізму. Таму гэтае Слова i было

выбрана на гэты месяц, бо ў iм святкуецца Тыдзень Ўсеагульнай малітвы аб адзінстве хрысціянаў,

Слайд 20

а хрысціяне, якія належаць да розных цэркваў, павінны жыць так, каб любоў Хрыста

кіравала іх выходзіць насустрач адзін аднаму для таго, каб аднавіць страчанае адзінства.

Слайд 21

К'яра Любіч на адкрыцці Другога Экуменiчнага Зграмаджэння Еўропы ў Граце (Аўстрыя), 23 чэрвеня

1997 года сказала: "Праўдзівым хрысціянінам, па-сапраўднаму ўдзельнiчаючым у паяднаннi, будзе той, хто ўмее любіць блiжнiх любоўю самога Бога,

Слайд 22

любоўю, якая бачыць Езуса ў кожным, якая скiравана да ўсіх – бо Езус

памёр за ўвесь чалавечы род - якая заўсёды бярэ на сябе ініцыятыву, якая любіць першаю;

Слайд 23

тою любоўю, якая любіць кожнага, як самога сябе, якая яднаецца з братамі і

сёстрамі ў цярпеннях і ў радасцях.

Слайд 24

Трэба, каб i Цэрквы любiлi адна адну тою ж любоўю".

Слайд 25

Давайце i мы жыць гэтым радыкалізмам любові з прастатой і шчырасцю дзяцей з

гэтай рымскай школы.
Имя файла: Словo-жыцця.pptx
Количество просмотров: 160
Количество скачиваний: 0