Раслінная сімволіка каляндарных свят і абрадаў презентация

Содержание

Слайд 2

Разнастайнасць сімвалаў каляндарных свят і абрадаў беларусаў утварае самастойную сістэму,

Разнастайнасць сімвалаў каляндарных свят і абрадаў беларусаў утварае самастойную сістэму, якая

мае пэўную этнічную своеасаблівасць і значнае месца ў якой займаюць расліны. Усталяваўшыся ў сферы народнай абраднасці яшчэ ў эпоху дакласавага грамадства, яны прайшлі праз стагоддзі, трапілі ў літаратуру і мастацва, і выкарыстоўваюцца сёння. Раслінная сімволіка каляндарных абрадаў беларусаў прасякнута ідэяй урадлівасці датычна сферы гаспадарчых і сямейных адносін. У большасці сваёй атрыбуты расліннага паходжання вядомы як аграрныя або любоўна-эратычныя сімвалы.
Слайд 3

Ёлка функцыянуе ў якасці абрадавага дрэўца пераважна ў калядна-навагодніх, стрэчаньскіх,

Ёлка функцыянуе ў якасці абрадавага дрэўца пераважна ў калядна-навагодніх, стрэчаньскіх, масленічных

святкаваннях. Такое выкарыстанне ёлкі абумоўлена яе сiмволiкай вечнасцi, iдэяй сувязi светаў i станаў, што ўпiсвалася ў больш агульную iдэю пераходу, асноўную для каляндарных святаў, якія сімвалізавалі змену адной пары года на другую. Ёлку на Каляды ставілі ў хаце, з яе выраблялі калядную зорку, на Вадохрышча ўпрыгожвалі палонкі «Іардані».
Слайд 4

Упрыгожанае хваёвае дрэўца – ёлка, сасонка -- з’яўляецца самым яркім

Упрыгожанае хваёвае дрэўца – ёлка, сасонка -- з’яўляецца самым яркім атрыбутам

стрэчаньскага і масленічнага гукання вясны на Гомельшчыне.
Слайд 5

Слайд 6

Вярба выступала сімвалам хуткага росту, жыцця, якое набірае моц, урадлівасці,

Вярба выступала сімвалам  хуткага росту, жыцця, якое набірае моц, урадлівасці, добрага

здароўя. Галінкі маладой вярбы на Вербную нядзелю пасля асвячэння ў храме прыносілі дадому і выконвалі з імі шэраг абрадава-магічных дзеянняў, што сімвалізавалі адраджэнне/зараджэнне новага жыццёвага цыкла, новага здароўя і ўраджаю.
Пасля вярба захоўвалася цэлы год на покуці і выкарыстоўвалася ў сям’і з нагоды ўсіх важнейшых падзей.
Слайд 7

Слайд 8

Ушанаванне расліннасці, зеляніны, кветак, дрэў -- асноўны сэнс свята Сёмухі

Ушанаванне расліннасці, зеляніны, кветак, дрэў -- асноўны сэнс свята Сёмухі (Тройца,

Сё(-я)мік, Зялёныя Святкі/Свёнткі, Зелянец, Духа, Сёмка). Час святкавання Сёмухі (канец вясны – пачатак лета) супадаў з перыядам актыўнага росту раслін і дрэў, таму і ўпрыгожвалі хаты, гаспадарчыя пабудовы, жытнёвыя палі галінкамі дрэў, якія, ў адпаведнасці з народнымі ўяўленнямі, спрыялі ўрадлівасці зямлі і выспяванню збажыны, давалі такую неабходную ў гэты час вільгаць. У якасці траецкага дрэўца была маладая бярозка, хату ўнутры ўпрыгожвалі галінкамі клёна, ліпы, рабіны, дуба – т.зв. “маем”.
Слайд 9

Слайд 10

Траецкую зеляніну не выкідвалі, а збіралі і выкарыстоўвалі на працягу

Траецкую зеляніну не выкідвалі, а збіралі і выкарыстоўвалі на працягу года

як дзейсны сродак аховы ад грому, хвароб жывёлы, шкодных насякомых, грызуноў.
Слайд 11

У Заходнім Палессі на Тройцу вадзілі маскіраваную дзяўчыну -- “Куста”

У Заходнім Палессі на Тройцу вадзілі маскіраваную дзяўчыну -- “Куста” па

ўсіх дварах вёскі, заводзілі яго на агароды, бо “дзе куста ходзіць, там жытачка родзіць»
Слайд 12

Пасля Тройцы наступаў русальны тыдзень. У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскага Палесся

Пасля Тройцы наступаў русальны тыдзень. У паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскага Палесся на

заканчэнне русальнага тыдня здзяйснялі абрад “Провады русалкі”, дзе таксама выканаўцу ролі “Русалкі” “апраналі ў касцюм” з раслін, кветак і галінак дрэў, і плялі для яе вялікі вянок.
Слайд 13

Дзявятнік (Зелянок, Божа Цяло) -- рухомае свята беларускага народнага календара,

Дзявятнік (Зелянок, Божа Цяло) -- рухомае свята беларускага народнага календара, адзначаецца

ў чацвер дзевятага тыдня пасля Вялікадня, з’яўляецца шырока распаўсюджаным сярод беларусаў-католікаў. Галоўным маркерам гэтага свята з’яўляліся вяночкі, звітыя з лекавых раслін, пажадана, каб іх было дзевяць.
Слайд 14

Слайд 15

Раслінны код формул і рытуалаў варажбы характэрны для купальскай абраднасці,

Раслінны код формул і рытуалаў варажбы характэрны для купальскай абраднасці, што

і натуральна ў кантэксце прыродных умоў. У якасці расліны-“вяшчунні” вылучаецца трыпутнік, а фальклорныя тэксты падкрэсліваюць яго міфалагізацыю і персаніфікацыю. Асноўная маса мантычных рытуалаў адбывалася ўвечары, на мяжы дня і ночы, калі, паводле народных уяўленняў, адухоўленасць раслін праяўлялася ў найбольшай ступені.
Слайд 16

Слайд 17

Лічылася, што ў купальскую ноч актыўна дзейнічалі ўсялякія нячысцікі, ведзьмы,

Лічылася, што ў купальскую ноч актыўна дзейнічалі ўсялякія нячысцікі, ведзьмы, якія

маглі прынесці шкоду людзям і хатняй жывёле, адабраць малако ў кароў, зрабіць заломы ў жыце на палетках.
Каб засцерагчы ад ведзьмы сям’ю, жывёлу, пасевы, гаспадыні вешалі на хлявах крапіву і лопух (брылі, дзядоўнік, задзёрка, сабачнік), уторквалі галінкі альхі, асіны на засеяных палях
Слайд 18

У беларусаў існавала паданне, што ў купальскую ноч расцвітае папараць-кветка.

У беларусаў існавала паданне, што ў купальскую ноч расцвітае папараць-кветка. Паводле

народнага меркавання, хто сарве гэтую кветку, той будзе багаты і шчаслівы, набудзе дар разумець мову звяроў, птушак, дрэў, раслін, знаходзіць скарбы, станавіцца нябачным і г.д. Павер’е магло мець рэальную падставу. Папараць ніколі не квітнее, але яе споры часам выпраменьваюць маленькае свячэнне. Гэта адносіцца толькі да рэдкай каралеўскай папараці, якой сёння ў Беларусі амаль не засталося — яна захавалася, у прыватнасці, у Белавежскай пушчы і занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі.
Слайд 19

Ідэя ўрадлівасці, выяўленая праз раслінную сімволіку і атрыбутыку, шырока прадстаўлена

Ідэя ўрадлівасці, выяўленая праз раслінную сімволіку і атрыбутыку, шырока прадстаўлена ў

жніўнай абраднасці. Асаблівая пашана аказвалася першаму і апошняму зжатым снапам, як сімвалам дабрабыту і шчаслівага жыцця сялянскай сям’і і ўсёй грамады
Слайд 20

У некаторых раёнах гэты снапок уносілі ў хату на посную

У некаторых раёнах гэты снапок уносілі ў хату на посную куццю

на Каляды і ставілі на покуць. На Міншчыне першы/апошні сноп быў адным з галоўных атрыбутаў у абрадзе “Цягнуць Каляду на дуба”.
Слайд 21

ЖАНІЦЬБА КОМІНА (ПАСВЕТА, ЛУЧНІКА) абрад першага восеньскага запальвання святла ў

ЖАНІЦЬБА КОМІНА (ПАСВЕТА, ЛУЧНІКА)

абрад першага восеньскага запальвання святла ў хаце. 
“Коміна-жаніха”

адмыслова рыхтавалі да абраду: бялілі, упрыгожвалі зелянінай, кветкамі, абвязвалі хмелем, стужкамі, новымі ручнікамі, што гучыць і ў песні, якую спявалі для “жаніха”:
“Ой прыйшлі ж ночанькі доўгенькія, мы ж цябе кветкамі ўбіралі, бервяночкам, рутай аперазалі”
Имя файла: Раслінная-сімволіка-каляндарных-свят-і-абрадаў.pptx
Количество просмотров: 31
Количество скачиваний: 0